Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2022
Выдавец: Нацыянальная бібліятэка Беларусі
Памеры: с. 182
ISBN: 978-985-7293-10-0
Катэгорыя: Мэтадычная літаратура; Грамадзтва
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Рэцэнзенты: доктар філалагічных навук С. У. Калядкакандыдат філ, алагічных навук Г. М. Бутырчык. У афармленні вокладкі выкарыстаны фотаздымак А. Данільчык (скульптура «Рэха» Марка Дзіду ў Турыне, Італія).
манаграфіі разглядаецца канцэпцыя чалавека ў беларускай і італьянскай прозе ХХ стагоддзя на тэму Другой сусветнай вайны. На прыкладзе твораў А. Адамовіча, Я. Брыля, В. Быкава, К. Чорнага, І. Чыгрынава, Э. Вітарыні, М. Вентуры, П. Леві, А. Маравія, Б. Фенольё і іншых аўтараў вызначаюцца асноўныя тэндэнцыі ў рэпрэзентацыі ўнутранага свету асобы. На падставе аналізу дынамікі эвалюцыі канцэпцыі чалавека вызначаюцца стадыі яе фарміравання і эстэтычна-філасофскія характарыстыкі кожнай з іх. Адзначаецца сувязь развіцця ваеннай прозы з сацыяльна-гістарычным фонам у краіне, акцэнтуецца ўвага на паглыбленні гуманістычнага падыходу да асэнсавання асобы, інтэнцыі да ўскладнення ўнутранага свету героя, асуджэння любога гвалту над чалавекам, сцвярджэння жыцця як найвялікшай каштоўнасці. Выданне адрасавана літаратуразнаўцам, спецыялістам у галіне філалогіі, культуралогіі і іншых гуманітарных дысцыплін, а таксама выкладчыкам і студэнтам ВНУ.
Беларускія аўтары: Данільчык Аксана
Каталёг: Kamunikat.org
«Блюмэнштрасэ» — вуліца сапраўдная і ўяўная. Яна існуе не толькі ў культурнай прасторы, але ў розных гарадах свету і, адпаведна, на розных мовах. Супярэчлівыя ўражанні, жыццё ў канкрэтнай прасторы і за яе межамі, праекцыя мінулага ў рэальны час і наадварот, асэнсаваныя ў паэтычнай форме – тэма новай кнігі Аксаны Данільчык Болей »
Новая кніга Аксаны Данільчык — гэта актуальная еўрапейская паэзія з глыбока асабістымі, але зразумелымі і блізкімі кожнаму, хто спрабуе адказаць на вечныя пытанні, вобразамі, думкамі і ідэямі, якія складаюца ў ланцужок рэфлексій, знакавы для арыгінальнай эстэтыкі паэткі. Змешчаныя ў кнізе пераклады з італьянскай мовы сведчаць пра шматграннасць творчага жыцця аўтара. Болей »
Адарыццё сябе праз адкрыццё свету, авалодванне майстэрствам мастацкага ўвасаблення жыцця ў слове, адчуванне незваротнасці часу i каштоўнасці кожнага імгнення, думка як вынік дзейнасці чалавека — тэма новай кнігі вершаў Аксаны Данільчык «IL MEZZOGIORNO / Поўдзень». Нарадзілася ў Мінску (1970). Аўтар паэтычнага зборніка «Абрыс Скарпіёна» (1996) i кнігі вершаў для дзяцей «Павуцінка на агрэсце» (2005). Перакладае з італьянскай мовы, займаец... Болей »
Здараецца, што хлопчыкі i дзяўчынкі, асабліва тыя, што жывуць у горадзе, не звяртаюць увагі на прыгажосць акаляючай прыроды. A заўважаць няспынныя змены, якія ў ёй адбываюцца, радавацца кожнаму новаму дню, навучыцца быць назіральнымі на самай справе не менш цікава, чым бавіць час перад тэлевізарам або камп'ютэрам. Бо свет прыроды — жывы, рэальны, поўны паэзіі i хараства. I ён неаднойчы парадуе вас цікавымі знаходкамі i ўражаннямі, як i ... Болей »
Вершы, якія аб'ядналіся пад назваю «Абрыс Скарпіёна», — вынік уздзеяння свету рэчаў i свету асоб на пэўнага чалавека ў пэўны момант i на працягу пэўнага перыяду. Гэта — фантазія i рэальнасць, колер i гук, статычнасць i зменлівасць. Болей »