Месца выхаду: Berlin
Дата выхаду: 2023
Мастацкі рэдактар: Polyhtony
Выдавец: hochroth Minsk
Памеры: 32 с.
ISBN: 978-3-949850-18-9
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Крысціна Бандурына нарадзілася ў 1992 годзе ў Мазыры. Філолаг, паэтка, рэдактарка паэзіі. Выпускніца Школы маладога пісьменніка пры Саюзе бела-рускіх пісьменнікаў (2015), Школы маладога літаратара «W/Rights» (2020). У 2017-2018 гадах працавала рэдактарам аддзела паэзіі часопіса «Маладосць». Рэдактарка «Анталогіі беларускага верлібра», зборнікаў вершаў «Вада пачынае жыць» Артура Камароўскага, «Свистящий алфавит» Вольгі Маркітантавай, «Побач» Насты Кудасавай. Рэдагуе інтэрнэт-часопіс сучаснай беларускай паэзіі «Taubin». Вершы перакладаліся на рускую, украінскую, англійскую, шведскую, нямецкую, літоўскую, чэшскую, польскую і дацкую мовы. Лаўрэатка прэміі «Залаты апостраф» часопіса «Дзеяслоў» у намінацыі «Дэбют» (2016). Аўтарка паэтычных зборнікаў «Homo» (2019), «Псалмы и сонники» (пераклады на рускую, 2021). Жыве ў Мінску.
Выдаўцы і выдавецтвы: hochroth Minsk
Каталёг: Прыватны кнігазбор
Мне падабалася адкрываць шафы, даставаць і мераць адзенне, якое маці схавала мне навырост. У камодах, што стаялі ў бацькоўскім пакоі, заўсёды ляжала шмат цікавых рэчаў, хоць і шмат разоў мной перагледжаных, але па-ранейшаму прывабных. Больш за ўсё мне падабаліся маміны цені, цэлы набор з трох маленькіх паверхаў рознакаляровых квадрацікаў. Яны былі яркія, і я любіў імі маляваць. А яшчэ я мог бясконца перабіраць татавы запальнічкі. На іх ... Болей »