![]() |
![]() |
Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2016
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2016 by Дзеяслоў; Copyright © 2016 by Крысціна Бандурына; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Бандурына Крысціна, Гарадскія ланцужкі. Апавяданне; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 4 (83) 2016 с. 136-141
Мне падабалася адкрываць шафы, даставаць і мераць адзенне, якое маці схавала мне навырост. У камодах, што стаялі ў бацькоўскім пакоі, заўсёды ляжала шмат цікавых рэчаў, хоць і шмат разоў мной перагледжаных, але па-ранейшаму прывабных. Больш за ўсё мне падабаліся маміны цені, цэлы набор з трох маленькіх паверхаў рознакаляровых квадрацікаў. Яны былі яркія, і я любіў імі маляваць. А яшчэ я мог бясконца перабіраць татавы запальнічкі. На іх былі розныя крутыя рэчы кшталту скарпіёна або арла. Памятаю нават запальнічку ў выглядзе пісталета. Але самай класнай з іх быў карычневы сабака з высалапленым языком. Націскаеш яму на хвост – і з рота вылятае струмень блакітнага агню. Мяне заўжды цікавіла, што там унутры яго. (фрагмент)
Каталёг: Kamunikat.org
Крысціна Бандурына нарадзілася ў 1992 годзе ў Мазыры. Філолаг, паэтка, рэдактарка паэзіі. Выпускніца Школы маладога пісьменніка пры Саюзе бела-рускіх пісьменнікаў (2015), Школы маладога літаратара «W/Rights» (2020). У 2017-2018 гадах працавала рэдактарам аддзела паэзіі часопіса «Маладосць». Рэдактарка «Анталогіі беларускага верлібра», зборнікаў вершаў «Вада пачынае жыць» Артура Камароўскага, «Свистящий алфавит» Вольгі Маркітантавай, «По... Болей »