![]() |
![]() |
Publication Place: Ліда
Publication Date: 2023-07-12
Copyright © 2023 by Таварства Беларускай Мовы імя Ф. Скарыны
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
З 7 па 9 ліпеня ў санктуарыі Гарадзенскай дыяцэзіі ў Тракелях (Радунскі дэканат) праходзілі штогадовыя ўрачыстасці ў гонар Маці Божай Тракельскай, Каралевы нашых сем'яў. На фэст, які сёлета адбываўся пад дэвізам: "Марыя, аб'яднай нашы сэрцы і сем'і", у першы дзень пешкі і на роварах прыбылі пілігрымы з розных мясцін Гарадзенскай дыяцэзіі. Найбольш шматлікай была пешая пілігрымка з Гародні, у якой узялі ўдзел больш за 250 пілігрымаў. Сёлетняя пілігрымка Гародня-Тракелі была юбілейнай, бо прайшла ўжо ў 25-ы раз. Пешкі прыйшлі ў санктуарый таксама пілігрымы з суседніх Івейскага і Лідскага дэканатаў, з Воранава і з іншых мясцін. Акрамя таго, вялікая колькасць людзей прыбыла на Тракельскі фэст на транспарце. Цэнтральная Імша ўрачыстасцяў адбылася ўдзень у суботу. У яе цэлебрацыі, якую ўзначаліў Мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі, узялі ўдзел іерархі з усіх дыяцэзій нашай краіны. Імшу таксама цэлебравалі біскуп Гарадзенскі Аляксандр Кашкевіч, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, Генеральны вікарый Пінскай дыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец, Генеральныя вікарыі Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскупы Юрый Касабуцкі і Аляксандр Яшэўскі SDB, арцыбіскуп эмэрыт Тадэвуш Кандрусевіч, а таксама Апостальскі адміністратар для католікаў візан-тыйскага абраду ў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек.
Catalog: Kamunikat.org
Periodicals: Наша слова.pdf
Засталіся лічаныя дні, калі гасцінная лідская зямля стане сталіцай XXXII Дня беларускага пісьменства. Майстры мастацкага слова літаратурнага аб'яднання "Суквецце" пры рэдакцыі "Лідская газета" таксама рыхтуюцца да рэспубліканскага свята. Маё сяброўства з пісьменнікамі Лідчыны пачалося больш дваццаці гадоў назад. За гэты час я ўласна ўпэўнілася, што кожны з іх унёс значны асабісты ўклад у літаратурнае жыццё нашага рэгіёна. А яшчэ многія ... More »
Неяк так сталася, што праз доўгія гады лічылася быццам у Лідзе няма ні сур’ёзнай прозы, ні сур’ёзных празаікаў. Уся лідская проза замыкалася ў малых формах: апавяданне, гумарэска і да т.п. Але структура лідскай літаратуры такая, што вялікая колькасць лідскіх літаратараў жыве па-за раённым цэнтрам: у Менску, Гародні, у Парыжы, Мексіцы, у Расіі, можа, яшчэ дзе. Многія лідскія празаікі засталіся ўжо ў далёкім і блізкім мінулым. Літаратары ... More »
Горад змяняецца да свята, а на бульвары Гедыміна заразможна ўбачыць цэлуюалею незвычайных арт-лавак, прысвечаных тэме кнігі! Гэта частка конкурсу "Арт-лаўка" сярод мясцовых прадпрыемстваў і арганізацый: кожны ўдзельнік стварыў лаўку, якая стала не проста месцам для адпачынку, а сучасным арт-аб'ектам. Ужо можна ацаніць працы Лідскага ГУП ЖКГ (там сустракае ўсіх вучоныкрумкач), ААТ "Менскі завод колавых цягачоў" (тут запусцілі букросі... More »
27 ліпеня 1990 года дэпутаты Вярхоўнага Савета БССР 12-га склікання прынялі Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце нашай краіны. Ад гэтага дня Беларусь была абвешчана незалежным сябрам сусветнай супольнасці, што мае права на ўласную ўладу, законы і можа самастойна вызначаць сваю ўнутраную і вонкавую палітыку. Фактычна ад 27 ліпеня ў Беларусі спынілася дзейнасць саюзных законаў. І хоць да надання Дэкларацыі статусу Канстытуцыі мусіў мінуц... More »
11 па 12 ліпеня ў Тракелях (Гарадзенская дыяцэзія, Радунскі дэканат) праходзілі дыяцэзіяльныя адпустовыя ўрачыстасці. Сюды прыйшлі пілігрымкі з многіх парафій дыяцэзіі. 12 ліпеня дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем'яў у Тракелях наведаў Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Ін’яцыё Чэфалія, які быў прызначаны на гэтую пасаду ў сакавіку і нядаўна прыбыў у нашу краіну. Разам з арцыбіскупам санктуарый наведаў сакратар... More »
Гран-пры XXXIV Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні "Віцебск-2025" адпра-віцца ў Казахстан, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Галоўная інтрыга гэтага "Славянскага базару" раскрыта. Гран-пры заваявала казахстанская спявачка Алмагуль Баталіева. Уладальнікам першай прэміі стала беларуская спявачка Валерыя Бернатовіч. Другую падзялілі армянін Давід Кіракасян і італьянец Даменіка Барбера. Аналагічным было рашэнне журы адносна трэцяй пр... More »
4 і 5 ліпеня ў Нацыянальным санктуарыі Маці Божай Будслаўскай у аграгарадку Будслаў Мядзельскага раёна праходзілі традыцыйныя ўрачыстасці - Будслаўскі фэст. Паводле пастановы беларускага каталіцкага епіскапату, сёлетні Будслаўскі фэст праходзіць пад дэвізам "Міласэрнасць Божая - давяраем Табе". Падчас урачыстасцяў адбылося прысвячэнне Касцёла на Беларусі Божай Міласэрнасці і Беззаганнаму Сэрцу Найсвяцейшай Панны Марыі. 4 ліпеня ў Нацыян... More »
26 чэрвеня ў сядзібе Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі адбылася сустрэча прадстаўнікоў беларускага епіскапату з новапрызначаным Апостальскім нунцыем у Беларусі арцыбіскупам Ін’яцыё Чэфалія, які нядаўна прыбыў у Беларусь. Старшыня ККББ арцыбіскуп Юзаф Станеўскі ад імя беларускіх біскупаў прывітаў прадстаўніка Папы Льва XIV. Арцыпастыр расказаў пра Касцёл у Беларусі "з яго радасцямі і турботамі, аднак заўсёды верны Евангеллю і Трад... More »
28 стобальных вынікаў атрымана лідскімі выпускнікамі па выніках удзелу ў цэнтралізаваных іспытах у 2025 годзе! Гэта на 9 больш, чым у 2024 годзе! 13 максімальных балаў у нашых дзяцей па рускай мове, 5 - па матэматыцы, 4 - па біялогіі, 3 - па беларускай мове, 2 - па грамадазнаўстве, 1 - па ангельскай мове. Лідарам па колькасці абсалютных вынікаў сёлета стаў ліцэй: 7. 5 максімальных балаў у скарбонцы ў лідскіх гімназістаў, 4 - у выпускні... More »
Светлай радасцю, лірычным настроем і атмасферай сапраўднага адзінства быў насычаны апошні тыдзень маладзечанцаў. Штогадовы нацыянальны фестываль песні і паэзіі зноў аб'яднаў сотні людзей, якія неабыякавыя да мілагучнага беларускага слова. З мінулага года, дзякуючы перадфестывальным дням, у кожнага беларуса ёсць магчымасць дакрануцца да гэтай маштабнай культурнай падзеі і пазнаёміцца з сучасным айчынным мастацтвам. Культурная праграма ХХ... More »