Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2010
Рэдактар: Юрэвіч Л., уклад., прадм. і бібліягр. камент.
Выдавец: Лімарыус
ISBN: 400 с.
ISSN: 978-985-6968-08-5
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2010 by Алесь Салавей, Лявон Юрэвіч - уклад., прадм. і бібліягр. камент., Лімарыус - афармленне
Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Гэты збор твораў Уладзіміра Дудзіцкага (нар. 1911) з’яўляецца першым у Беларусі і найбольш поўным на сёння выданнем творчай спадчыны беларускага эміграцыйнага літаратара, народжанага ў в. Дудзіцы (ёсння Пухавіцкі р-н). Пакінуўшы ў 1944 г. радзіму аўтар прайшоў шлях праз Аўстрыю ў Венесуэлу, ЗША, Германію і зноў ЗША, дзе ягоны след згубіўся. Выданне гэтага збору твораў мусіла б стаць сапраўдным «вяртаннем» Уладзіміра Дудзіцкага ў Беларусь.
Выдаўцы і выдавецтвы: Лімарыус
Каталёг: Прыватны кнігазбор
Янка Журба (1881-1964) прайшоў доўгі жыццёвы шлях, злучыўшы некалькі літаратурных эпох, ён пакінуў няшмат твораў, але іх роля як першаўзораў для станаўлення новай беларускай літаратуры значная. У гэтай кнізе падаецца ўсё найлепшае з літаратурнай спадчыны пісьменніка: любоўная і пейзажная лірыка, апавяданні, публіцыстычныя допісы. Болей »
Гэта першая кніга выдатнага паэта Алеся Салаўя (1922-1978) на радзіме. Нараджэнец Койданаўшчыны, ён у 1944 г. пакінуў Беларусь, жыў у лагерах для бежанцаў у Аўстрыі, потым настала пасяліўся ў далёкай Аўстраліі. Аднак і на чужыне ён аджыўляў душу беларускім словам, ствараючы вершы ў класічных еўрапейскіх формах. «Творамі» А. Салаўя распачынаецца серыя «Галасы Айчыны», у якой мяркуецца выдаваць творы выбітных беларускіх пісьменнікаў. Болей »
„Патрыёты «крыўскай» дзяржавы” — гэтак нібыта гіранічна назваў Сямён Вальфсон свой артыкул у зборніку „Супроць контррэволюцыйнага беларускага нацыянал-дэмократызму” (Менск, 1931), ня ўяўляючы нават, наколькі ён блізкі да праўды. Зборнічак, што, як адзначалася ў прадмове, „мае на мэце ўзброіць першачарговымі сродкамі змаганьня”, пакліканы „ворага дабіваць да канца”, пералічваў тых "ворагаў" — Аляксандра Цьвікевіча, Язэпа Лёсіка, Сьцяпана... Болей »
У кнігу папупярнага ў 3О-я гады заходнебеларускага паэта Хведара Ільляшэвіча (1910-1948) увайшло ўсё лепшае з ягонай паэтычнай і празаічнай спадчыны. Лірыка творцы як бы падзелена на два перыяды: 20-я гады з іх мажорным успрыняццем жыцьця і 30-я - з іх трагізмам і супярэчлівасьцю. Адрасуецца тым,хто любіць роднае, жывое і вобразнае слова. Болей »
Паўстанне 1863––1864 гадоў на абшарах Беларусi, Лiтвы i Польшчы было, пасля трох ганебных падзелаў Рэчы Паспалiтай, «апошнiм намаганнем прыгнечанага народа, здзейсненым з мэтаю скiнуць нянавiснае, прынiжальнае ярмо». Так вызначыў ролю вызвольнага супраціву, адчайнага ўздыму сучаснікаў адзiн з летапiсцаў беларускай гiсторыi ХIХ стагоддзя паэт Янка Лучына (бо паэты, праўдзівыя паэты, яны i ёсць самыя аб’ектыўныя, непадкупныя хранiсты ўч... Болей »
Гэта фактычна дзевяты том Збору твораў класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Аповесць "У снягах драмае всясна", апавяданні, легенды, публіцыстыка, два раздзелы з другой кнігі рамана "Каласасы пад сярпом тваім" склалі цікавы і патрэбны кожнаму, хто любіць усё беларускае, том шматтграннага талентам пісьменніка. Болей »
У гэтай кнізе аднаго з выдатнейшых дзеячаў у гісторыі беларускай культуры Максіма Гарэцкага (1893—1938) чытач знойдзе лепшае з творчай спадчыны цікавага і непаўторнага беларускага пісьменніка, які ўзбагаціў нашу літаратуру глыбокай сацыяльнай і філасофскай праблематыкай, багатым інтэлектуальна-духоўным зместам, культурай псіхалагічнага аналізу, разнастайнасцю жанравых і кампазіцыйна-сюжэтных пошукаў. Болей »
У кнізе сабраны літаратурныя і публіцыстычныя творы таленавітага пісьменніка, вядомага дзеяча беларускага адраджэння Язэпа Лёсіка (1883-1940), жыццё якога трагічна абарвалася ў гады сталіншчыны. Болей »
Імя Янкі Журбы з'явілася ў газеце «Наша ніва» ў той час, калі з яе старонак ужо шырока гучаў голас Я. Купалы і Я. Коласа. Першы верш паэта «На беразе Дзвіны» быў надрукаваны «Нашай нівай» у 1909 г., і гэтая публікацыя стала дэбютам маладога паэта. У 1906-1909 гг. Я. Журба вучыўся ў Глухаўскім настаўніцкім інстытуце на Украіне. Якраз у гэты перыяд і адбываецца светапогляднае пасталенне паэта, пра што ён згадвае ў сваёй аўтабіяграфіі: «Пр... Болей »
Толькі 24 гады пражыў здольны белетрыст, крытык і публіцыст Мечыслаў Бабровіч (1891 —1915), вядомы ў літаратуры па псеўданіме Лявон Гмырак. За тры гады да гібелі на вайне ён апублікаваў у «Нашай ніве» і блізкіх да яе выданнях свае творы, якія ўвайшлі ў гэтую першую кніжку пісьменніка. У іх таленавіта выявіліся шчыры дэмакратызм, народалюбства і самаахвярнасць нашаніўскіх адраджэнцаў. Болей »