Брыль Янка

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1917 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Янка Брыль. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Сямашка Віктар

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Віктар Сямашка.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Багушэвіч Францішак, Язэп Янушкевіч - уклад., прадм., Творы

Творы

Багушэвіч Францішак, Язэп Янушкевіч - уклад., прадм.

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 1998

Рэдактар: Язэп Янушкевіч

Катэгорыя: Гісторыя; Мастацкая літаратура; Літаратуразнаўства

Copyright © 1998 by Язэп Янушкевіч

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

УДК: 882.6-8

Паўстанне 1863––1864 гадоў на абшарах Беларусi, Лiтвы i Польшчы было, пасля трох ганебных падзелаў Рэчы Паспалiтай, «апошнiм намаганнем прыгнечанага народа, здзейсненым з мэтаю скiнуць нянавiснае, прынiжальнае ярмо». Так вызначыў ролю вызвольнага супраціву, адчайна­га ўздыму сучаснікаў адзiн з летапiсцаў беларускай гiсторыi ХIХ стагоддзя паэт Янка Лучына (бо паэты, праўдзівыя паэ­ты, яны i ёсць самыя аб’ектыўныя, непадкупныя хранiсты ўчынкаў роднага народа i скрутных вывіхаў сваёй эпохi). Тага­часныя ж летапiсцы iншага кiрунку –– расейскiя афiцыёзныя гiсторыкi i прадажныя лiтаратары –– наўзахваткі публічна пнуліся ахрысцiць паўстанне «мятежом», «бунтом», «поль­скою интригою». Спробай «сумасбродного народа решить давно решенный спор». І зноў –– каторы ўжо раз на зямлi! –– ляцелi з плячэй самыя мудрыя i светлыя галовы. Паслухмяна-бязлiтасныя, бесспагадныя рукі катаў захлiствалі пятлю-вужаку на гор­дых змагаровых шыях. Кулi расейскіх карнiкаў абрывалi маладыя трапяткiя жыццi. Пад барабанны пошчак захопнікі гналi «скрозь строй» русявых дзецюкоў –– знiшчалi, збiвалi, нявечылi лепшых сыноў нашай забранай старонкі. Апрычнікі крывавага Мураўёвага нішчылі ўсё запар, нібы кіруючыся занатаванай Далем прыказкай: «Страляй варону, вераб’я — даб’ешся да сакала». Урэшце — палiлi дамоўкі, рабавалi па­лацы. Зганялi тубыльцаў з родных котлішчаў. Край увачавідкі бязлюдзеў.

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

Багушэвіч Францішак, Язэп Янушкевіч - уклад., прадм., Творы

Творы

Багушэвіч Францішак, Язэп Янушкевіч - уклад., прадм.

Паўстанне 1863––1864 гадоў на абшарах Беларусi, Лiтвы i Польшчы было, пасля трох ганебных падзелаў Рэчы Паспалiтай, «апошнiм намаганнем прыгнечанага народа, здзейсненым з мэтаю скiнуць нянавiснае, прынiжальнае ярмо». Так вызначыў ролю вызвольнага супраціву, адчайнага ўздыму сучаснікаў адзiн з летапiсцаў беларускай гiсторыi ХIХ стагоддзя паэт Янка Лучына (бо паэты, праўдзівыя паэты, яны i ёсць самыя аб’ектыўныя, непадкупныя хранiсты ўч... Болей »