Папковіч Уладзімір

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1935 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Уладзімір Папковіч. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Прымака Анэта

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Анэта Прымака.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Строцаў Дзмітры, Вершаванкі з краю бездані

Вершаванкі з краю бездані

Строцаў Дзмітры

Дата выхаду: 2023-05-10

Выдавец: Літрадыё

Выдавецкая сэрыя: Адкуль бяруцца кнігі

Памеры: 01:20:44

Катэгорыя: Відэа

Copyright © 2023 by Літрадыё

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Крыніца: www.youtube.com/@litradio_by

Дзмітры Строцаў піша паэзію больш як 40 гадоў. І кожны верш — адказ на патрасенні гэтага свету. Апошнім часам аўтар жыве ў Берліне і працуе ў жанры паэтычнага рэпартажу, дзе сведчыць пра сучасныя падзеі, што несупынна збіваюць з ног. У новым выданні падкасту Дзмітры распавядзе пра дзіцячыя пластылінавыя сусветы, любоў да памылак, каханне як сімфанічны досвед, а таксама пра тое, як быць з натхненннем і чаму агрэгатны стан паэзіі — гэта плазма.