Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2023-05
Copyright © 2023 by Літаратурная Беларусь
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
9 Мая я звычайна віншаваў бацьку і ягоных франтавых сяброў. Яны збіраліся пасля ўрачыстага афіцыёзу дзе-небудзь на беразе рэчкі ці ў ляску, выпівалі па сто франтавых за тых, хто да гэтага дня не дажыў, курылі і маўчалі. А калі ўспаміналі пра вайну, дык іх успаміны мала нагадвалі тыя карціны пераможных баталій і пампезнага гераізму, якія маляваліся савецкай прапагандай. Можна сказаць, ніяк не нагадвалі... Мой бацька, які прайшоў вайну ад пачатку да канца, распавёў аднойчы, як патрапіў у штрафную роту. Паслалі яго ў тыл па снарады. Пагрузілі яны з сябруком тыя снарады ў палутарку, а сябрук кажа: «Я ведаю, дзе тут піва можна папіць. Заўтра наступленне, давай вып’ем перад смерцю». На перадавой — смерць, а ў тыле, хоць і вайна, — жыццё. Пры штабе — піўная. Зайшлі яны, а ў піўной налівае піва бацькаў зямляк. Бацька кажа: «Каму немцаў забіваць — каму піва наліваць». (Уладзімір Няклякў, Перамога. Яны наперадзе ідуць, фрагмент)
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Літаратурная Беларусь
«Літаратурная Беларусь» — культурна-асветніцкі праект, свабодная трыбуна паэтаў, празаікаў,перакладчыкаў і чытачоў Беларусі. Болей »
«Літаратурная Беларусь» — культурна-асветніцкі праект, свабодная трыбуна паэтаў, празаікаў,перакладчыкаў і чытачоў Беларусі. Болей »
«Літаратурная Беларусь» — культурна-асветніцкі праект, свабодная трыбуна паэтаў, празаікаў,перакладчыкаў і чытачоў Беларусі. Болей »
«Літаратурная Беларусь» — культурна-асветніцкі праект, свабодная трыбуна паэтаў, празаікаў,перакладчыкаў і чытачоў Беларусі. Болей »
«Літаратурная Беларусь» — культурна-асветніцкі праект, свабодная трыбуна паэтаў, празаікаў,перакладчыкаў і чытачоў Беларусі. Болей »
З цэнтра Мінска дакладна на поўнач вядзе вуліца пад назовам Даўгінаўскі тракт, якая за кальцавой дарогай плаўна пераходзіць у шашу Р58. У сваю чаргу гэтая шаша з’яўляецца мадэрнізаваным і значна шырэйшым гістарычным Даўгінаўскім трактам. Новая шаша ўвабрала ў сябе 50 км старой дарогі. А разам з кіламетрамі да яе перайшлі славутасці і, натуральна, успаміны пра чатыры стагоддзі гісторыі тракта… Тут у пачатку ХІХ стагоддзя на рацэ Вяча быў... Болей »
Вялізная чорная муха доўгі час атакавала аконную шыбу. Але марна. Свабода, што здавалася такой блізкай, была для яе недасяжнай марай. Бом, бом бом… У цішыні панурай хаты ўдары мухі аб шкло чуліся гучна. Яны ніяк не раздражнялі старую Аўдоццю, што ляжала на высокім ложку. Аўдося прызвычаілася да манатоннага і доўгага жыцця, у якім яе мала што магло ўжо зацікавіць. Ейная душа даўно прагнула вырвацца на свабоду прэч са спакутаванага хвароб... Болей »
Стагоддзе Быкава. Гэты нумар прысвечаны 100-гадоваму юбілею Народнага пісьменніка Беларусі, творцы і грамадскага дзеяча Васіля БЫКАВА (19 чэрвеня 1924 г.—22 чэрвеня 2003 г.). Асноўную частку выдання склалі аўтарскія прамовы, гутаркі, ліставанне, прысвечаныя празаіку вершы, фотаальбом, а таксама ўспаміны і згадкі пра Васіля Уладзіміравіча, якія высвечваюць асноўныя вехі яго жыцця і творчасці, яго змагарнай працы і чалавечага подзвігу. Болей »
Пасля развалу сацыялістычнага лагеру маладыя незалежныя рэспублікі сталі на радасцях хутка будаваць сваю нацыянальную ідэалогію. Паколькі кожны народ на свеце хоча быць не толькі сытым, але і вечным, то само існаванне яго без нацыянальнай ідэі падаецца вельмі нелагічным і супярэчлівым. Вось і пачалі яе шукаць у былых сацыялістычных краінах усе, хто не выкарыстаў смутны і мутны час для таго, каб узбагаціцца ў бізнэсе або зрабіць кар’еру... Болей »
У застойна-савецкі 1972 год беларус замежжа выдаў кнігу «У сьвятле гістарычных фактаў» — адказ на брашуру гісторыка-вульгарызатара Лаўрэнція Абэцэдарскага «У святле неабвержных фактаў» (1969), — дзе па-навуковаму паказаў, што «бэсэсэраўскае выданне» мае чужы шавіністычны характар і свядома абкрадвае гісторыю беларускага народа, што «за прыкладам старое расейскае гістарыяграфіі афіцыйная савецкая гістарычная навука ніяк ня можа пагадзіцц... Болей »