![]() |
![]() |
Publication Place: Мінск
Publication Date: 2024-07
Copyright © 2024 by Літаратурная Беларусь
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
Вялізная чорная муха доўгі час атакавала аконную шыбу. Але марна. Свабода, што здавалася такой блізкай, была для яе недасяжнай марай. Бом, бом бом… У цішыні панурай хаты ўдары мухі аб шкло чуліся гучна. Яны ніяк не раздражнялі старую Аўдоццю, што ляжала на высокім ложку. Аўдося прызвычаілася да манатоннага і доўгага жыцця, у якім яе мала што магло ўжо зацікавіць. Ейная душа даўно прагнула вырвацца на свабоду прэч са спакутаванага хваробамі і перажываннямі цела. Бом, бом, бом… Аўдосі здавалася, што гэта не муха б’ецца ў брудную шыбу, а ейная душа прагне вольнага палёту. Змяркалася, святло далёкай бліскавіцы прабеглася па шыбах, па люстэрку, што вісела на сцяне, па шкле на рамах, з якіх глядзелі родныя і блізкія людзі, што засталіся толькі на гэтых фатаграфічных выявах ды ў памяці старой жанчыны. Аўдося паднялася і запаліла святло. Яна магла і далей ляжаць і ўзгадваць людзей, што былі на фотаздымках, і не толькі іх — усіх, з кім давялося спаткацца на доўгіх жыццёвых шляхах. Але цяпер павінна прыйсці праўнучка. Аўдося ведала той момант, і ніякі гадзіннік ёй быў не патрэбны. Аленка наведвалася штодня ў гэты час. Прыносіла вячэру і нешта з прадуктаў на раніцу, а таксама на полудзень наступнага дня.
Catalog: Kamunikat.org
Periodicals: Літаратурная Беларусь
«Літаратурная Беларусь» — культурна-асветніцкі праект, свабодная трыбуна паэтаў, празаікаў,перакладчыкаў і чытачоў Беларусі. More »

З цэнтра Мінска дакладна на поўнач вядзе вуліца пад назовам Даўгінаўскі тракт, якая за кальцавой дарогай плаўна пераходзіць у шашу Р58. У сваю чаргу гэтая шаша з’яўляецца мадэрнізаваным і значна шырэйшым гістарычным Даўгінаўскім трактам. Новая шаша ўвабрала ў сябе 50 км старой дарогі. А разам з кіламетрамі да яе перайшлі славутасці і, натуральна, успаміны пра чатыры стагоддзі гісторыі тракта… Тут у пачатку ХІХ стагоддзя на рацэ Вяча быў... More »
Стагоддзе Быкава. Гэты нумар прысвечаны 100-гадоваму юбілею Народнага пісьменніка Беларусі, творцы і грамадскага дзеяча Васіля БЫКАВА (19 чэрвеня 1924 г.—22 чэрвеня 2003 г.). Асноўную частку выдання склалі аўтарскія прамовы, гутаркі, ліставанне, прысвечаныя празаіку вершы, фотаальбом, а таксама ўспаміны і згадкі пра Васіля Уладзіміравіча, якія высвечваюць асноўныя вехі яго жыцця і творчасці, яго змагарнай працы і чалавечага подзвігу. More »