Данілаў Іван

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Іван Данілаў.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Арлоў Уладзімер, Ордэн Белай Мышы

Ордэн Белай Мышы

Аповесці, апавяданні

Арлоў Уладзімер

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2003

Рэдактар: Паланейчык І. М.

Мастацкі рэдактар: Ракіцкі К. С.

Выдавец: Мастацкая літаратура

ISBN: 985-02-0611-X

Катэгорыя: Гісторыя; Мастацкая літаратура

Copyright © 2003 by Уладзімір Арлоў, ВРУП Мастацкая літаратура - афармленне

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: MiOKB — [8368]

Выданьне апавяданьня і эсэ Уладзімера Арлова, якое пабачыла сьвет у менскім выдавецтве “Мастацкая літаратура” ў 2003 годзе, названае ад першага апавяданьня, што распачынае зборнік. Ці можна ўявіць сабе адну краіну, дзе ёсьць адзін кароль, адзін паліцэйскі, адзін студэнт. Усё выдатна, бо няма рухавіка, які рухае гісторыяй – спаборніцтва. Спаборніцтва думак, спаборніцтва здольнасьцяў. Аднак у плын рутыннага жыцьця, як яблык раздору, аўтар дадае рэч, якая таксама адна – Ордэн Белай Мышы, які вядома можа належыць толькі аднаму кавалеру. Дух змаганьня прымушае перажыць і пераасэнсаваць сэнс звычайнага, штодзённага жыцьця адной краіны. Акрамя “Ордэна белай мышы ў зборнік былі ўключаныя як найбольш вядомыя эсэ і апавяданьні аўтара з цыклю “Полацкія апавяданьні, гэтак і новыя на тэмы сучасныя і вечныя.

Беларускія аўтары: Арлоў Уладзімер

Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура

Каталёг: Kamunikat.org | MiOKB

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Зьмест

Варта пазнаёміцца:

Выбраная лірыка

Арлоў Уладзімер

Уладзімер Арлоў (нар. у 1953 г.) – беларускі творца, больш вядомы ў Беларусі як празаік і эсэіст. Пры гэтым яго надзвычай тонкая арыгінальная паэзія прыцягнула ўвагу чытачоў далёка па-за межамі Беларусі, асабліва пасля прысуджэння яму першай у гісторыі міжнароднай прэміі «Еўрапейскі паэт Свабоды» ў 2010 г. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў. Болей »


video
Арлоў Уладзімер, Незалежнасьць — гэта...

Незалежнасьць — гэта...

Эсэ

Арлоў Уладзімер

(...) Незалежнасьць — гэта калі ты будзеш служыць у войску не далей за памежны горад ці вёску твае зямлі, затое табе ніколі не загадаюць фарбаваць траву і прыбіраць тэрыторыю «вот от сюда и до обеда». У нядзелю ты зможаш прыехаць да бацькоў ці да свае дзяўчыны, затое ніхто не назаве цябе «бульбашом», а твайго сябра — «черножопым» за тое, што вы думаеце й гаворыце ў сьне па-свойму, і выдатнікі баявой і палітычнай падрыхтоўкі ня будуць у ... Болей »


video
Арлоў Уладзімер, Мёд

Мёд

Балада з кнігі „Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань”

Арлоў Уладзімер

Балады Уладзімера Арлова, якія нарадзіліся на бязмежжы жанраў, лучыць асоба аўтара – паэта і гісторыка, вандроўніка і археолага ўласнай душы.<br /><br /><center><iframe width="560" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/ge9EIrqjXOE" title="YouTube video player" frameborder="0" allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen></iframe></center> Болей »


video
Арлоў Уладзімер, Кат Бальтазар

Кат Бальтазар

Балада з кнігі „Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань”

Арлоў Уладзімер

Балады Уладзімера Арлова, якія нарадзіліся на бязмежжы жанраў, лучыць асоба аўтара – паэта і гісторыка, вандроўніка і археолага ўласнай душы.<br /><br /><center><iframe width="560" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/37kX3Bf4cvQ" title="YouTube video player" frameborder="0" allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypted-media; gyroscope; picture-in-picture" allowfullscreen></iframe></center> Болей »


epub
Арлоў Уладзімер, Маленькі канцэрт для міланскіх катоў

Маленькі канцэрт для міланскіх катоў

Арлоў Уладзімер

Ты плывеш на катэры па амстэрдамскiх каналах i думаеш пра вострага на вока i розум французскага маркiза дэ Кюстына. Ягоную кнiгу “Расея ў 1839 го­дзе” ў краiне, якой яна прысьвечаная, шмат разоў забаранялi, канфiскоўвалi або друкавалi з вялiзнымi купюрамi — ажно да нашых дзён, калi нарэшце пабачыў сьвет першы поўны пераклад, што ляжыць у тваiм дарожным наплечнiку. Ты можаш разгарнуць мар­кiзаву кнiгу i прачытаць: “З борту карабля пецярб... Болей »


pdf
Арлоў Уладзімер, Імёны свабоды, Выданьне чацьвертае, дапрацаванае й дапоўненае

Імёны свабоды

Арлоў Уладзімер

Гэта не дапаможнік у перайменаваньні беларускіх вуліцаў, плошчаў і гарадоў, хоць, безумоўна, гэтыя імёны заменяць на шыльдах прозьвішчы камуністычных вампіраў і імпэрскіх пярэваратняў. Гэта не храналягічны даведнік, хоць на «Свабодзе» ўпершыню разам паўсталі сотні постацяў з аўтарскага пантэону XVIII—XXI стагодзьдзяў (далёка ня ўсіх удалося зьмясьціць пад адной вокладкай). Гэта не манаграфія, хоць тут уводзіцца новая пэрыядызацыя нацыян... Болей »


pdf
Арлоў Уладзімер, Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань

Паручнік Пятровіч і прапаршчык Здань

Балады

Арлоў Уладзімер

Балады Уладзімера Арлова, якія нарадзіліся на бязмежжы жанраў, лучыць асоба аўтара – паэта і гісторыка, вандроўніка і археолага ўласнай душы. Болей »


epub
Арлоў Уладзімер, Чорны чалавек на зялёнай канапе

Чорны чалавек на зялёнай канапе

Аповесць

Арлоў Уладзімер

Вы, пэўна ж, чулі выслоўе Habent sua fata libelli, а ў перакладзе з лаціны — Кнігі маюць свой лёс...Яно належыць сучасніку Марка Аўрэлія старажытнарымскаму граматыку Тэрэнцыяну Маўру і насамрэч мае ці то свядома — калі казаць пра саміх аўтараў кніг — ці то проста, праз адвечную чалавечую ляноту, прызабыты і амаль згублены ў стагоддзях працяг: адпаведна таму, як іх прымае чытач. (фрагмент) Болей »


epub
Арлоў Уладзімер, Танцы над горадам

Танцы над горадам

Аповесць

Арлоў Уладзімер

Гэтая гісторыя пачалася вельмі даўно, калі я быў яшчэ неўміручы. Зрэшты, як і ўсе навокал: сябры, бацькі, настаўнікі. Калі смерць існавала, то — недзе на іншай планеце. Успамін надзвычай выразны і востры — шматколерны, з жывымі гукамі і пахамі. Я прачынаюся — нібыта вынырваю з утульнай зялёнае глыбіні — і не магу ўцяміць, чаму я, цалкам апрануты, сяджу на лавачцы ў нашым двары. Навокал цёплая травеньская ноч і — неверагодная цішыня, што... Болей »


epub
Арлоў Уладзімер, Дом з дамавікамі

Дом з дамавікамі

Аповесць

Арлоў Уладзімер

У аэрапорце за паўгадзіны да пасадкі Марцін выняў з наплечнай кайстры кармінавы штодзённік, каб спраўдзіць, ці не забыўся чаго істотнага. Ён перагарнуў старонкі на бліжэйшыя дні і зрабіў маленькае адкрыццё: абведзеная колцам дата — 23 красавіка — прыпадала акурат на канец яго кароткага падарожжа. Гэта адразу перайначыла Марцінаў настрой, дадаўшы да лёгкага перадвандроўнага хвалявання новыя эмоцыі. Ён міжволі ўсміхнуўся: дзяцінства праз ... Болей »