Скобла Міхась

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Міхась Скобла.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Кляшчук Анатоль, Пад небам Беларусі

Пад небам Беларусі

Фотоальбом

Кляшчук Анатоль

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2007

Выдавец: Беларусь

ISBN: 978-985-01-0712-1

Катэгорыя: Экалёгія; Этнаграфія; Гісторыя; Культура; Геаграфія

Copyright © 2007 by Анатоль Кляшчук, А. У. Таболіч - пераклад на англійскую мову, Выдавецтва Беларусь - афармленне

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [5161]

Дадатковая даведка: Książka ze zbiorów Grażyny i Wiktora Wołkow. Dar Grażyny Wołkow.

Ад Асвейскага берага да берага Прыпяцкага, ад Мсціслаўскіх узвышшаў да пушчанскіх глыбінь Белавежжа нябачнымі павуцінкамі працягнуліся маршруты шматлікіх маіх падарожжаў. Гэта быў досыць імклівы і шчодры час сустрэч і адкрыццяў. Я адкрываў для сябе не толькі краіну ў цэнтры Еўропы, найперш — зямлю маіх продкаў. Бо заўсёды адчуваў кроўную роднасць з ёю. I кожнае далёкае ці блізкае падарожжа падмацоўвалася гэтым духоўным стрыжнем, які дапамагаў спасцігнуць глыбіннасць у пошуках і назіраннях. Але непадробнае натхненне заўсёды выкпікалі сапраўдная прыгажосць Беларусі, яе ландшафты, маляўнічыя куточкі, старажытная архітэктура. Як уявіць зямлю без акварэльных світанкаў над азёрамі і рэкамі, перламутравых летніх туманоў і вясёлак, без крышталёвай шэрані лясоў — яны суправаджалі мяне ў дарогах, казыталі цярпенне, узрушалі, прымушалі спыняцца і «спыняць» імгненні?! Як хацелася часам гучна вымавіць свае пачуцці: «Цудоўная ты, зямля, заўсёды — у змрочных і блакітных нябёсах, у прамяністым святле раніц, у хвалістым іржышчы, у гулкім звоне вясковай царквы, у прыдарожным валуне і самотным дрэве на ўскрайку поля!» (Анатоль Кляшчук, фрагмент)

Каталёг: BTH

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)

Варта пазнаёміцца:

Кляшчук Анатоль, Пад небам Беларусі, 2-ое выданне, перапрацаванае

Пад небам Беларусі

Фотоальбом

Кляшчук Анатоль

Падарожжа па нашай краіне, калі азёрная стыхія схавана пад надзейным панцырам, шаты дрэў і дахі ўбраны снегавым покрывам, можа падацца зусім не рамантычным. Прасёлкі і сцежкі сталі непралазнымі. Хутка змяркаецца. Краявід у такі час здаецца аднастайным і нерухомым. Але толькі на першы погляд. Хіба белы фон не падкрэслівае графіку ландшафтнай разнастайнасці, не вылучае абрысы архітэктуры, не ўзбагачае ўжо знаёмыя і звыклыя вобразы зямлі і... Болей »