Скобла Міхась

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Міхась Скобла.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Кляшчук Анатоль, Пад небам Беларусі, 2-ое выданне, перапрацаванае

Пад небам Беларусі

Фотоальбом

Кляшчук Анатоль

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2005

Выдавец: Беларусь

ISBN: 985-01-0557-7

Катэгорыя: Экалёгія; Этнаграфія; Гісторыя; Культура; Геаграфія

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [3828]

Падарожжа па нашай краіне, калі азёрная стыхія схавана пад надзейным панцырам, шаты дрэў і дахі ўбраны снегавым покрывам, можа падацца зусім не рамантычным. Прасёлкі і сцежкі сталі непралазнымі. Хутка змяркаецца. Краявід у такі час здаецца аднастайным і нерухомым. Але толькі на першы погляд. Хіба белы фон не падкрэслівае графіку ландшафтнай разнастайнасці, не вылучае абрысы архітэктуры, не ўзбагачае ўжо знаёмыя і звыклыя вобразы зямлі і прыроды?! А калі дадаць яшчэ і ружова-чырвоныя фарбы, якімі малюе ранішняе ці вечаровае сонца?! Зімовая Беларусь — нібы казачная! Асабліва ўрачыстымі і святочнымі выглядаюць пушчы, бярозавыя ўзгоркі і нават звычайныя прысады абапал дарог. Ягады рабін і шып-шыны на снезе — нібы згубленыя чырвоныя каралі. Старэйшым і малечы даспадобы маразы і добры снег. 3 дзяцінства памятаю вялізныя, да самых вокнаў, сумёты. 3 тае пары — у захапленні ад зімы, зачараваны яе мастацтвам.

Каталёг: BTH

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)

Варта пазнаёміцца:

Кляшчук Анатоль, Пад небам Беларусі

Пад небам Беларусі

Фотоальбом

Кляшчук Анатоль

Ад Асвейскага берага да берага Прыпяцкага, ад Мсціслаўскіх узвышшаў да пушчанскіх глыбінь Белавежжа нябачнымі павуцінкамі працягнуліся маршруты шматлікіх маіх падарожжаў. Гэта быў досыць імклівы і шчодры час сустрэч і адкрыццяў. Я адкрываў для сябе не толькі краіну ў цэнтры Еўропы, найперш — зямлю маіх продкаў. Бо заўсёды адчуваў кроўную роднасць з ёю. I кожнае далёкае ці блізкае падарожжа падмацоўвалася гэтым духоўным стрыжнем, які дап... Болей »