|
|
Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2020
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2020 by Дзеяслоў; Copyright © 2020 by Павал Каспяровіч; Copyright © 2021 by Kamunikat.org - ePub
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Каспяровіч Павал, Рэха вайны. Апавяданне; Дзеяслоў, Лiтаратурна-мастацкі часопіс 4 (107) 2020; с. 71-73
Яны не былі прафесійнымі кінолагамі, а проста любілі сабак. Іх так і называлі – сабачнікі. У вольны час яны збіраліся і гулялі са сваімі гадаванцамі. Толькі паміж шматпавярховікаў моцна не нагуляешся: і пляцовак для выгулу няма, і дзеці вакол, і сабакі не дэкаратыўныя – аўчаркі. Мода на пароды сабак, як і на ўсё ў нашым жыцці, мяняецца. Гэта цяпер маладзёны заводзяць “стафаў” і “пітбуляў”, хто паспакайней і людзі сталага ўзросту – лабрадораў і хаскі; а ў той час на вуліцах панавалі догі і даберманы, фокс- і эрдэльтэр’еры, баксёры і колі, сенбернары ну і, канечне, нямецкія ці ўсходнееўрапейскія аўчаркі. Уся савецкая рэчаіснаць спрыяла гэтаму – аўчаркі служылі ў войску і міліцыі, пра іх здымалі кінафільмы. (фрагмент)
Каталёг: Kamunikat.org
Умовай запрашэння на канцэрт былі як мага меншыя выдаткі на дарогу. Таму спачатку яны даехалі на дызелі да Мінска, а потым у агульным вагоне да Віцебска, дзе перасаджваліся на плацкарт “Сімферопаль – Санкт-Пецярбург”. Начлег арганізатары абяцалі на нейкім “флэце” на Васільеўскім востраве, а харчавацца хлопцы ўжо мусілі самі, для чаго і набілі ролтанам поўныя заплечнікі. Кіпень налівалі ў правадніцаў бясплатна і хутка наеліся вермішэлі д... Болей »
Ноччу з-за прастуды маленькага сына айцец Георгій кепска спаў і на службу прыехаў цалкам разбітым. Марудна пераапрануўся і выйшаў на споведзь. Нягледзячы на ранак, у храме было шмат народу – Царква святкавала Узвіжанне. Святар манатонна прачытаў пакаянныя малітвы і па прынцыпе Бруса Дыкенсана з “Iron maiden” – “думай пра апошняга чалавека з натоўпу перад сцэнай” – амаль закрычаў, гледзячы за калоны... (фрагмент) Болей »
Запрашэнне на канферэнцыю прыйшло нечакана. Ён гуляў па лесапарку з дзіцячым вазком. Раптам патэлефанавалі, і мілы жаночы голас прапанаваў паўдзельнічаць у міжнароднай канферэнцыі ў Санкт-Пецярбургу, прычым усе транспартныя выдаткі – за грошы расейскага міністэрства. – Так, так, канешне, – ледзь не закрычаў ён на ўвесь лесапарк, – я хачу ўдзельнічаць у гэтай канферэнцыі, – і пачаў нервова прамаўляць імёны: – Цой, Грабеншчыкоў, Башлачоў... Болей »