Плотка Алесь

Алесь Плотка

2015 год, Алесь Плотка прадстаўляе кнігу «Байсан» i сімвал Vieršnica (Вершніца) – фемінізаваны варыянт нацыянальнага герба “Пагоня”. Кніга прэзентуецца ў Мінску, Гомелі і Віцебску, а на аўтара збіраюцца падаць у суд за “дэсакралізацыю” – тэрмін, які стане ў Беларусі агульным. Вершніца ўскрывае праблемы гендэрных і генерацыйных стасункаў: становіцца пераможцай нацыянальнага конкурсу паштовак, старэйшая газета “Наша Ніва” выходзіць з Вершніцай на вокладцы, адбываецца абмеркаванне на буйнейшым партале Tut.by, з’яўляюцца цішоткі і торбы з яе выявай.

Пасля шэрагу прэзентацый аўтар засяроджваецца на лекаванні туберкулёза і ўвесь год кніга і гераіня вокладкі жывуць актыўным медыйным жыццём. Пад цвёрдай вокладкай своеасаблівага Best Of паэта чытача чакаюць думкі аўтара ад маладых гадоў у нефармальным асяродку Гомеля да пабачанага і перажытага на прасторы ад Багамаў да Ўладзівастоку. Цягам году выходзіць медыя-нізка вершаў Spes Phtisica, (тэрмін, які акрэслівае асобы эйфарычны стан хворага на сухоты чалавека) і электронная, дапоўненая версія кнігі ў выдавецтве kniharnia.by.

У пачатку 2016-га году адбываецца першая частка “Лютага Туру” – шэрагу прэзентацый кнігі ў Беларусі.

Аўтар нарадзіўся ў чарнобыльскай зоне за савецкім часам, выступае пад псеўданімам Байсан (на марскім слэнгу - “зямляк”). Лаўрэат прэміі часопіса “Дзеяслоў” “Залаты апостраф”, дыпламант Беларускага ПЭН-Цэнтра; друкуецца ў перыёдыцы (“Дзеяслоў”, “Верасень”, “Большой”, “Новы час”, “Гутарка”, “Лікнеп”). Характэрны выхадзец з гомельскага андэрграўнду, у супрацы з шэрагам гуртоў быў заўважаны як выканаўца (JazzLatex і Samadhi Boom, TerraKod), аўтар тэкстаў - Bigi і IvoryGod, перакладчык і стыль-кансультант. Песні на словы ёсць у рэпертуары гуртоў Naka і Yellow Brick Road.

Мае два супольныя альбомы “лічбавай паэзіі”, выдадзеныя ў супрацы з культавым персанажам беларускай электроннай сцэны – Уладам Бубенам. Сачыць за праектам можна на афіцыйным сайце, альбомы дасяжныя па ўсім свеце дзякуючы супрацы з дыстрыб’ютарам Believe Digital. Першы альбом Iamb’n’bass дасяжны на ўсіх буйнешых лічбавых платформах, а другі, Skweee Belarus ёсць ў вольным стрымінгу на Soundcloud. Дасяжны для прагляду афіцыйны кліп на трэк F5 і шэраг відэа.

Інтэрв’ю часопісу “Большой” – Феміністкі круцейшыя за рэпераў і я ведаю, чаму
Інтэрв’ю часопісу pARTisan – Baisan crazy land
Ток-шоў “Чорным” па белым, Belsat – У пошуках нацыянальнага брэнду
“Труны маёй апошні цьвік заб’е апошні бальшавік”. Байсан у Віцебску

 

Плотка Алесь :: Выданьні

pdf
Плотка Алесь, Байсан

Байсан

вершы

Плотка Алесь

Алесь Плотка выпускае дэбютны зборнік вершаў — кнігу, чуткі пра якую хадзілі даўно. Выданне стала своеасаблівым Best Of паэта, у якое ўвайшлі лепшыя вершы ад першых публікацый да сённяшняга дня. Пад цвёрдай вокладкай першага выдання чытача чакаюць лепшыя думкі аўтара - ад маладых гадоў у Чарнобыльскай зоне да пабачанага і перажытага на прасторы ад Багамаў да Ўладзівастоку. Гераіня вокладкі кнігі – Vieršnica, аўтарскае бачанне беларус... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 11 (99) 2014

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

11 (99) 2014

Круглы стол быў адкрыты прывітальным словам Барыса Пятровіча, у якім празаік адзначыў, што сацыялагічныя апытанні, праведзеныя ў 2011 і 2014 гадах, паказваюць зніжэнне цікавасці беларусаў да чытання на роднай мове. Большасць рэспандэнтаў называюць асноўнай прычынай гэтага недастатковае веданне мовы, якасць жа нашай літаратуры ў чытачоў сумневаў не выклікае. Болей »


pdf
Дзеяслоў, 68

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

68

“Дзеяслоў” не абмяжоўваецца толькі колам літаратурных і літаратарскіх праблемаў. Жывапіс, музыка, тэатр, кіно, гісторыя, мовазнаўства, філасофія, паліталогія, эканоміка, экалогія... — словам, усе напрамкі чалавечай дзейнасьці асьвятляюцца на старонках выданьня. Болей »


pdf
Дзеяслоў, 52

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

52

“Не ўратуе і тое, што лечыць заўсёды?..”. Гутарка Андрэя Масквіна з Сяргеем Законнікавым Баторын Фелікс, Калі баліць, значыць жывеш. Вершы Безмацерных Кацярына, “Мастацтва – не пустазелле , а жыта ”. Гутарка Кацярыны Безмацерных з мастакамі Таццянай Радзівілка і Канстанцінам Селіханавым Вярцейка Алесь, Рэха чорна-белых сноў. Вершы Галубовіч Леанід, “Мы адкуем сябе ў агні паразы”. Нататкі пра кнігу паэзіі Славаміра Ад... Болей »


pdf
Верасень, 2

Верасень

літаратурна-мастацкі часопіс

2

У раздзеле «Паэзія» ўвазе чытачоў прапануюцца вершы Валерыі Куставай, Марысі Сушы, Паўла Баяркі, Алеся Плоткі, Аліны Кузьміч ды іншых маладых літаратараў, а таксама знаных майстраў паэтычнага слова — Уладзіміра Някляева і Васіля Зуёнка. У раздзеле «Проза» можна прачытаць творы Ніла Гілевіча, Рамана Абрамчука, Віталя Воранава, Кацярыны Глухоўскай, Таццяны Дземідовіч. Таксама ў гэтым нумары чытач знойдзе пераклад апавяданняў украінскай пі... Болей »


video
Плотка Алесь, Вершы

Вершы

Плотка Алесь

2020. Бабрабор – жывапіснае возера, назва якога добра вядомая кожнаму гамельчуку. Вацлавак – цэнтральная плошча Прагі, назва якой вядомая большай колькасці людзей. У літаратара Алеся Плоткі рыхтуюцца да друку дзве кнігі – «Лотас на асфальце» (уласныя вершы) і «Папяросы» (пераклад украінца Юрка Іздрыка). Аўтар падзяліўся з Камунікатам пяццю вершамі, якія маглі б праілюстраваць апошнія некалькі гадоў ягонага жыцця, ў якім творчае даўно зр... Болей »


video
Байсан (Плотка Алесь), Розы вуліца

Розы вуліца

Байсан (Плотка Алесь)

Байсан (Алесь Плотка) – паэт. Нарадзіўся ў Гомелі. Супрацоўнічаў з шэрагам беларускіх гуртоў як выканаўца, аўтар (суаўтар), перакладчык і стыль-кансультант. Лаўрэат прэміі часопіса “Дзеяслоў” “Залаты апостраф”, дыпламант Беларускага ПЭН-Цэнтра; друкуецца ў перыёдыцы. Мяккія пухнатыя камякі снегу падаюць долу / Люксембург. Розы вуліца / Абмяклыя ў пухавіках алкашы паўтараюць рух камякоў / На скрыжаванні з Лермантава, на рагу, побач з кул... Болей »