![]() |
![]() |
Publication Place: Віцебск
Publication Date: 2021-02
Editor: Смолікаў Канстанцін
Copyright © 2021 by Дзвінскі ўзгорак
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version)
«Калі ўладарыць бязбожнік – народ стогне» – гэтак гаворыцца ў біблійных прыпавесцях. 56-гадовая Валянціна Крыштопенка сфатаграфавалася з гэтай цытатай на плакаце ў розных месцах пасёлку Акцябрьскі Віцебскага раёну. Міліцыянты пабачылі фотаздымкі ў «Тэлеграме» і завялі супраць жанчыны справу паводле ч.3 арт. 23.34 КаАП. 11 лютага суд Віцебскага раёну прызнаў Крыштопенку вінаватай… Справу Валянціны Крыштопенкі разглядаў суддзя Міхаіл Зубеня. Паводле міліцэйскага пратаколу, 24 снежня 2020 году жанчына, аказваецца, «узяла ўдзел у несанкцыянаваным пікетаванні»: «стаяла з плакатам «Когда господствует нечестивый, народ стенает» у розных месцах пасёлку». На думку супрацоўнікаў МУС, гэтым самым Крыштопенка і парушыла заканадаўства аб масавых мерапрыемствах. Міліцыянты сцвярджалі, што відэаролік, створаны на падставе фотаздымкаў, быў размешчаны абвінавачанай у тэлеграм-канале «Віцебск 97%». Валянціна Крыштопенка сваёй віны не прызнала і заявіла, што ролік у «Тэлеграме» не размяшчала. На яе погляд, артыкул 23.34 быў ужыты да яе неправамерна. «Біблія ў Беларусі не забароненая!» – канстатавала яна на судзе.
Catalog: Kamunikat.org
Periodicals: Дзвінскі ўзгорак
Акцыі 34 прадпрыемстваў Віцебскай вобласці прапануюцца да продажу ў 2023 годзе. Камітэтам "Віцебскаблмаёмасць" вызначаны пералік акцыянерных таварыстваў, якія належаць Віцебскай вобласці акцыі якіх прапануюцца да продажу ў 2023 годзе. У параўнанні з мінулым годам гэты пералік папоўніўся 5 новымі прадпрыемствамі: ААТ "Віцебскаблаўтатранс", ААТ "Цеплаэнергетык, г.Віцебск", ААТ "Віцебскі завод радыёдэталяў "Маналіт", ААТ "Віцебскмясамалпра... More »
Краязнаўца Віктар Сцяпанаў выдаў кнігу “Рьша, Орша, Ворша: гісторыя горада ад старажытнасці да сярэдзіны XIX стагоддзя”. Аўтар распавядае пра гісторыю гэтага славутага горада адстаражытнасці на XIX стагоддзя на падставе малавядомых фактаў. Аўтар прапануе сваю кнігу ўсім, каго цікавіць гісторыя Беларусі, а ў прыватнасці — Оршы. Спадар Сцяпанаў адзначае, што ў кнізе маецца не толькі пералік больш альбо менш вядомых фактаў, але і апіса... More »
У Віцебскім раёне рэальныя заробкі змяншаліся найбольш у параўнанні з іншымі раёнамі вобласці. У Беларусі зніжэнне рэальных заробкаў назіраецца ўжо 8 месяцаў, і гэта тэндэнцыя для ўсёй краіны. Але на гэтым фоне ёсць рэгіёны, дзе заробкі падаюць хутчэй за ўсё, піша сайт Banki24.by. У Віцебскай вобласці налічаны заробак у кастрычніку больш за ўсё паменшыўся ў Віцебскім, Ушацкім, Лёзненскім і Докшыцкім раёнах. У Віцебскім раёне рэальны... More »
Пракуратура Віцебскага раёна ўзбудзіла крымінальную справу за службовую падробку работнікаў сельгаспрадпрыемства. Пракуратура Віцебскага раёна ўзбудзіла крымінальную справу ў дачыненні да галоўнага заатэхніка, галоўнага ветэрынарнага ўрача і загадчыка фермы сельскагаспадарчага прадпрыемства -- ім інкрымінаваны службовы падлог, паведамілі ў службе інфармацыі пракуратуры Віцебскай вобласці. Сельгаспрадпрыемства пазбавілася больш за 150 га... More »
Дваццацігадовая махлярка з Віцебскага раёна падманула больш за 180 чалавек у Instagram. Сума ўрону складае больш за 12 тысяч рублёў. Следчыя мяркуюць, што ахвяр больш. Крымінальную справу аб махлярстве ў дачыненні да 20-гадовай жыхаркі Віцебскага раёна расследуе Следчае ўпраўленне УСК па Віцебскай вобласці, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Аксана Лазько. Дзяўчына зарэгістравала камерцыйны акаўнт у Instagram, дзе... More »
Віцебскія экаактывісты заклікаюць улады прадухіліць пранікненне прадуктаў жывёламагільніка ў пітныя воды ў вёсцы Доўжа Віцебскага раёна. Так можа здарыцца пры будаўніцтве завода па вытворчасці вакцын. Праз збор подпісаў яны патрабуюць правесці паўнавартасную экалагічную экспертызу забруджвання вод пры вытворчасці прац па землеўпарадкаванні. Пры гэтым абаронцы навакольнага асяроддзя лічаць, што і адмова ад выкарыстання існуючага жывёла... More »
Старшыня Віцебскага райвыканкама Генадзь Сабыніч расказаў аб асаблівасцях цяперашняй гарачай пары. Дваццаць шосты год не перарываецца традыцыя ўдзелу Віцебскага раёна ў фестывалях-кірмашах працаўнікоў вёскі "Дажынкі" рэспубліканскага і абласнога ўзроўняў. Пастаянна з 1996 года аграрыі Прыдзвінскага краю станавіліся пераможцамі ў розных намінацыях маштабнага сельскагаспадарчага форуму. Апошніх некалькі гадоў раён утрымлівае лідэрства ў а... More »
Грамадскае аб’яднанне «Экадом»звярнула ўвагуна справаздачу аб уплыве на асяроддзе будаўніцтва цэху ў Віцебскай вобласці, дзе збіраюцца вырабляць вакцыну ад каронавірусу. У гэтай справаздачы бачна, што з пляцоўкай суседнічае могільнік жывёлы, які можа кепска ўплываць на водныя рэсурсы. Ліквідацыя могільніка толькі «рэкамендаваная», але ніякіх праектных работаў адносна гэтага прадугледжана. «Могільнік быдла выкарыстоўваўся для пахавання... More »
«Deutsche Welle» напісала пра расійскі «турыстычны бум» у Беларусі. Гэтым летам як ніколі шмат машын з расійскімі нумарамі на беларускіх вуліцах, квіткі на цягнікі распрададзеныя, а «Белавія» павялічвае колькасць рэйсаў паміж Мінскам і Масквой. Адна з прычын — «карткавы турызм»: пасля адключэння расійскіх банкаў ад міжнародных плацёжных сістэм грамадзяне Расійскай Федэрацыі засталіся без магчымасці ажыццяўляць пакупкі за мяжой. На сітуа... More »
Ксяндза Андрэя Вашчука асудзілі ў зняволенні яшчэ раз. Тэлеграм-канал «Хрысціянская візія» паведамляе, што пробашчу віцебскай парафіі Святога Духа прысудзілі ўжо другі арышт на 15 сутак. Суд адбыўся ў часе першага арышту ксяндза Андрэя, які быў затрыманы 15 ліпеня, асуджаны 18 ліпеня, і цяпер утрымліваецца ў віцебскі ІЧУ. Ні на першы суд, ні на другі нікому трапіць не ўдалося, таму дакладных звестак, за што асудзілі Андрэя Вашчука, д... More »