Акулін Эдуард

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Эдуард Акулін.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Беларусы ў свеце, 1 (224) 2021

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

1 (224) 2021

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2021-01

Рэдактар: Н. Шыдлоўская, А Макоўская

Выдавец: МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Copyright © 2021 by МГА “ЗБС “Бацькаўшчына”

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

26 студзеня ў Кіеве ўручылі штогадовую ўкраінска­беларускую літаратурную прэмію “Воін святла” імя Міхася Жызнеўскага. Сёлета лаўрэатам стаў пісьменнік і грамадскі дзеяч, сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў і Рады ЗБС “Бацькаўшчына” Павел Севярынец. Прадстаўнікі Саюза наведалі сям'ю Севярынцаў і павіншавалі яго жонку Вольгу. Памятную статуэтку і дыплом атрымае ў Кіеве сяброўка Паўла, грамадская дзяячка Алена Талстая. Ад украінскага боку лаўрэатам прэміі стаў палтаўскі празаік, фатограф, ветэран АТА Віталі Запека. У гэты самы дзень старшыня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” Барыс Пятровіч і першы намеснік старшыні Алесь Пашкевіч уручылі памятны дыплом мінулагодняму лаўрэату прэміі Жызнеўскага, акадэміку Радзіму Гаўрылавічу Гарэцкаму, які не змог наведаць Кіеў у сувязі з эпідэміяй каронавірусу. Павел Севярынец быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 7 чэрвеня 2020 года па дарозе дадому. Пасля гэтага ў дачыненні да яго было вынесена, як мінімум, тры пастановы аб адміністрацыйных арыштах па 15 сутак кожная за ўдзел у перадвыбарчых пікетах ізаклікі да ўдзелу ў масавых мерапрыемствах. Пасля 75 сутак адміністрацыйнага арышту Паўла Севярынца не выпусцілі на свабоду, а перавялі ў СІЗА №1 у статусе падазраванага па арт. 293 КК (Арганізацыя масавых беспарадкаў). Яму было прад'яўлена абавінавачванне. 24 снежня 2020 года стала вядома, што Паўлу Севярынцу працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на два месяцы – да 20 лютага 2021 года.

Каталёг: Kamunikat.org

Пэрыёдыка: Беларусы ў свеце

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Увесь нумар у адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Беларусы ў свеце, 7 (266) 2024

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

7 (266) 2024

Набываць папяровыя выданні можна з усяго свету. З часам маюць з’явіцца ў продажы і электронныя кнігі. Першыя замовы ўжо даляцелі да пакупнікоў. Інтэрнэт­бібліятэка “Камунікат” існуе ўжо хутка чвэрць стагоддзя і з’яўляецца адным з найбуйнейшых у свеце збораў крыніц на беларускай мове. Пасля падзей 2020 года, калі “гайкі” пачалізакручвацца ў тым ліку для выдаўцоў і аўтараў беларускай літаратуры, “Камунікат” узяўся за выданне папяровых кні... Болей »


pdf
Беларусы ў свеце, 6 (265) 2024

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

6 (265) 2024

Сваімі ўспамінамі пра Васіля Быкава дзеліцца Ганна Сурмач, грамадская дзяячка і гісторык, старшыня Рады ЗБС “Бацькаўшчына” ў 1993–1999 гг. Ад пачатку кантактаў ззамежнымі суродзічамі ў канцы 80­-х гадоў міну­лага стагоддзя Васіль Быкаў з вялі­кай павагаю і цікавасцю ставіўся да беларусаў, якія былі вымушаныя па­кінуць радзіму і ўладкоўваць новае жыццё на чужыне. Іхны патрыятызм, глыбокая нацыянальная свядомасць, якую эмігранты захавалі ... Болей »


pdf
Беларусы ў свеце, 5 (264) 2024

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

5 (264) 2024

Увечары 16 мая ў Вільні сабраліся сябры і паплечнікі беларускага грамадскага дзеяча, кнігавыдаўца, аднаго з заснавальнікаў “Белага Легіёну”, камандзіра падраздзялення батальёна “Волат” Палка Каліноўскага Міраслава “Мыша” Лазоўскага. Год таму Міраслаў загінуў, прыкрываючы адыход пабрацімаў ва ўкраінскім Бахмуце. Вечарына памяці праходзіла ў Му­зеі акупацыі Літвы. Вядоўца імпрэзы, журналіст, кнігавыдаўца, заснавальнік беларускай бібліятэ... Болей »


pdf
Беларусы ў свеце, 4 (263) 2024

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

4 (263) 2024

Кніжная серыя “Бібліятэка Бацькаўшчына”, заснаваная Згуртаваннем беларусаў свету “Бацькаўшчына” ў 2004 годзе, сёлета адзначае 20­гадовыюбілей. Серыя стваралася змэтай папулярызацыі ведаў пра беларускую дыяспару, што ў святле вялікай новай хвалі эміграцыі пасля 2020­га зрабілася яшчэ больш актуальным. Яшчэ ў 2004 годзе патрэба ў гэтай серыі наспела ў сувязі з тым, што тэ­ма беларускай дыяспары была слаба даследавана ў Беларусі. Амаль тр... Болей »


pdf
Беларусы ў свеце, 3 (262) 2024

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

3 (262) 2024

Віленская сустрэча з пісьменнікам Уладзімірам Арловым усё ж адбылася ўвечары 22 сакавіка. Гэтым разам, як і ў Коўне напярэдадні, вечарыну наведалі літоўскія госці, у тым ліку тыя, хто называе знакамітага пісьменніка “галоўным ідэолагам літвінізму”. Дыскусіяй закіды некаторых з іх назваць цяжка, бачна, што сустрэчы з занепакоенымі актывістамі будуць мець працяг. Балтыйскі тур Уладзіміра Арлова зладзіў яго выдавец і заснавальнік найбуйней... Болей »


pdf
Беларусы ў свеце, 2 (261) 2024

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

2 (261) 2024

Увечары 16 лютага ў Вільні пачаўся чарговы міжнародны паэтычны фестываль “Вершы на асфальце”. Лаўрэатам прэміі імя Міхася Стральцова стаў паэт Усевалад Сце­бурака з кнігай “Беларускія зоркі”. Падчас адкрыцця выступілі Андрэй Хадановіч, Таццяна Нядбай, Грэтэ Ротбёль, Яўген Вапа, Алена Страль­цова і інш. Прапануем вашай увазе вытрымкі з выступаў першага дня фэсту. Паэт, перакладчык Андрэй Хада­ новіч: “13 гадоў таму Саюз бела­рускіх піс... Болей »


pdf
Беларусы ў свеце, 1 (260) 2024

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

1 (260) 2024

У Мінскім гарадскім судзе больш за тыдзень працягваўся судовы працэс над 67­гадовай Галінай Краснянскай (Коваль). Жанчыну абвінавацілі паводле ч. 2 арт. 361 ­1 Крымінальнага кодэкса і хутчэй за ўсё за ахвяраванні беларускім добраахвотнікам або на дапамогу Украіне. Суд пачаўся 4 студзеня, суддзя – Алена Ананіч. Галіна Андрэеўна доўгі часжыла ў Швецыі, была адной зззаснаваль­ ніц афіцыйнай суполкі беларускай дыяспары, актыўна ўдзельнічал... Болей »


pdf
Беларусы ў свеце, 12 (259) 2023

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

12 (259) 2023

Родныя нашы беларусы і беларускі! Сардэчна віншуем Вас з Калядамі і Новым годам! Мінулы беларускі год нагадваў папярэдні. Як і летась, у розных краінах свету, што прынялі белару­саў, ладзілася беларускія імпрэзы, курсы ды лекцыі, выходзілі бела­рускія фільмы і ставіліся спектаклі, гралася і запісвалася беларуская му­зыка, бачылі свет новыя кніжкі – па­пяровыя, электронныя і аўдыяфар­матныя. Нашых творцаў і грамад­скіх дзеячаў няспынна ў... Болей »


pdf
Беларусы ў свеце, 11 (258) 2023

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

11 (258) 2023

Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына” сардэчна віншуе шаноўнага Радзіма Гаўрылавіча з 95­годдзем! Імя акадэміка Радзіма Гарэцкага добра вядо­мае сусветнай навуковай супольнасці – для яе ён жывы класік і непахісны аўтарытэт у галіне ге­олага­мінералагічных навук, доктар, прафесар, колішні віцэ­прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, лаўрэат безлічы дзяржаўных і за­межных прэмій, аўтар прарыўных манаграфій і шэрагу найважнейш... Болей »


pdf
Беларусы ў свеце, 10 (257) 2023

Беларусы ў свеце

Інфармацыйны бюлетэнь

10 (257) 2023

Выдавецтва “Кнігазбор” афіцыйна выключылі з Адзінага дзяржаўнага рэгістру. Пра гэта паведаміў кіраўнік выдавецтва Генадзь Вінярскі. Пра выключэнне з Адзінага дзяржаўнага рэгістру (АДР) паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку дырэктар выдавецтва Генадзь Вінярскі. “Усё, і юрыдычна выдавецтва “Кнігазбор” няма. Эпоха Кнігазбору (17.03.1995 – 26.10.2023)”, – напісаў ён на сваёй старонцы ў фэйсбуку. Пра магчымую хуткую ліквідацыю выдавецтва Г... Болей »