Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2011
Рэдактар: Жбанкоў Максім - уступны тэкст
Выдавец: Логвінаў
Выдавецкая сэрыя: Калекцыя пАРТызана
Памеры: 130 с.
ISBN: 978-985-6991-55-7
Катэгорыя: Культура
Copyright © 2011 by Руслан Вашкевіч, Максім Жбанкоў - уступны тэкст, Логвінаў - афармленне
Кнігазбор: EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: EEDC — [2831]
Дзе жыве Вашкевіч? У кампутарных інсталяцыях? У абсурдысцкім жывапісе? У мінімалісцкай графіцы? У пачціва-правакацыйных рэпліках Гольбэйна, Мікелянджэла й Уоргала? У гульнях з аматарскім фота й старымі часопісамі? Ці ў забавах з прастораю ўласных экспазыцыяў? Паўсюль. I нідзе. Аўтар умее хутка бегаць. Нават у большых на тры памеры красоўках. I зьнікае ў найбліжэйшых прысадах, кінуўшы азадачанаму гледачу жменю асацыяцыяў і сьпехам складзеную інструкцыю па зборцы.