Мельнікаў Андрэй

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Андрэй Мельнікаў.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Някляеў Уладзімір, Алімпійскія гульні

Алімпійскія гульні

Апавяданне

Някляеў Уладзімір

Дата выхаду: 2018

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2020 by Уладзімір Някляеў

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Дадатковая даведка: Падрыхтаванае на падставе: Някляеў Уладзімір. На ўсякім свеце: Апавяданні і прыпавесці. — Менск: Кнігазбор, Бібліятэчка часопісу Дзеяслоў, 2018. — 48-62 с.

Валянцін Сідаравіч Пранкевіч адносіўся ўсё сваё жыццё да жыцця наогул, жыцця ў шырокім сэнсе слова — да прыроды там, да жывёлін ці людзей, — роўна, нават абыякава. Ніяк, можна сказаць, не адносіўся, абы яны яму — прырода там, жывёліны ці людзі — не заміналі. Адзінае, чаго трываць не мог ён у прыродзе, у прыродзе ў шырокім сэнсе слова, — гэта надта разумныя. «Ты надта разумны?» — пытаўся ў некага Валянцін Сідаравіч — і ўсё! У тым сэнсе ўсё, што не маеш ты падставы ў прыёмных ягоных на канапах скуру зморшчваць і ў кабінетах ягоных парогі абіваць, калі надта разумны. (фрагмент)

Беларускія аўтары: Някляеў Уладзімір

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Апавяданне: Алімпійскія гульні

Варта пазнаёміцца:

Без айчыны

Кніга турмы і замежжа

Някляеў Уладзімір

Уладзімір Някляеў (нар. 1946 у Крэве) безумоўны класік сучаснай беларускай літаратуры, чые творы таксама перакладзены на дзясяткі моў свету. Яго паэзіі ўласцівыя сугестыунасць і надзвычайная пругкасць радка, у ёй выразна бачыцца шчыльная знітаванасць асобы лірычнага героя з мінуўшчынай, цяпершчынай і будучыняй роднага краю і ўсяго і свету. Болей »


Перавыбранае

Някляеў Уладзімір

Уладзімір Някляеў (нар. 1946 у Крэве) безумоўны класік сучаснай беларускай літаратуры, чые творы таксама перакладзены на дзясяткі моў свету. Яго паэзіі ўласцівыя сугестыунасць і надзвычайная пругкасць радка, у ёй выразна бачыцца шчыльная знітаванасць асобы лірычнага героя з мінуўшчынай, цяпершчынай і будучыняй роднага краю і ўсяго і свету. Болей »


epub
Някляеў Уладзімір, Вяртаньне Веры

Вяртаньне Веры

Някляеў Уладзімір

«14 траўня 2004 году ў Капенгагене спадкаемец дацкай кароны Яго Каралеўская Высокасьць кронпрынц Фрэдэрык (Фрэдэрык Андрэ Хенрык Хрысьціян), старэйшы сын каралевы Даніі Маргарэт ІІ і прынца Хенрыка, ажаніўся з аўстралійкай Мэры Элізабэт Дональдсан. На ўрачыстасьці былі запрошаныя 800 ганаровых гасьцей з каралеўскіх дамоў і арыстакратычных сем’яў Еўропы. Вянчаліся Фрэдэрык і Мэры ў найстаражытным кафедральным соборы Капенгагену — храме Д... Болей »


Някляеў Уладзімір, Гэй Бэн Гіном

Гэй Бэн Гіном

раман

Някляеў Уладзімір

«Ёсць людзі, якія бачаць дарогу толькі тады, калі іх па ёй вядуць». Так пачынае Уладзімір Някляеў свой новы раман «Гэй Бэн Гіном», што значыць: «Геена вогненная». Першы сказ рамана - ягоны сціслы змест. Ідэя, якая ў пытанні: «Мы самі выбіраем свой шлях, ці выбіраюць за нас?» Раман пра Беларусь і беларусаў. Пра Янку Купалу. Пра ягоны лёс, таямніцу ягонай гібелі ў гатэлі «Масква». I аўтар вядзе нас да гэтай таямніцы. Болей »


Някляеў Уладзімір, Гэй Бэн Гіном

Гэй Бэн Гіном

раман

Някляеў Уладзімір

«Ёсць людзі, якія бачаць дарогу толькі тады, калі іх па ёй вядуць». Так пачынае Уладзімір Някляеў свой новы раман «Гэй Бэн Гіном», што значыць: «Геена вогненная». Першы сказ рамана - ягоны сціслы змест. Ідэя, якая ў пытанні: «Мы самі выбіраем свой шлях, ці выбіраюць за нас?» Раман пра Беларусь і беларусаў. Пра Янку Купалу. Пра ягоны лёс, таямніцу ягонай гібелі ў гатэлі «Масква». I аўтар вядзе нас да гэтай таямніцы. Болей »


epub
Някляеў Уладзімір, Бары-бэры

Бары-бэры

Апавяданне

Някляеў Уладзімір

Аляксей Сяўко працаваў некалі з Вадзімам Кашыным у адным праектным інстытуце, дзе абодва яны масты праектавалі і абодва пазнаёміліся са сваімі жонкамі, Любай ды Алёнай, у той час яшчэ нявестамі. І вось днямі Алёна, жонка Сяўко, пачула ад Любы, жонкі Кашына, што той доўга і цяжка хварэў, ляжаў у шпіталі, адкуль яго выпісалі, бо ён безнадзейны — няхай дома памірае. «Як гэта няхай дома памірае?..» — не зразумеў Аляксей жонку, а тая адмахну... Болей »


pdf
epub
Някляеў Уладзімір, На ўсякім свеце

На ўсякім свеце

апавяданні і прыпавесці

Някляеў Уладзімір

«Што б ні казалі, ні плялі, мы не ў зямлі, а на зямлі!» - напісаў Уладзімір Някляеў у адным з вершаў пра Беларусь і беларусаў. У ягоных творах увогуле як бы няма памерлых. Ні тых, хто перайшоў з гэтага свету ў іншы стагоддзі таму, ні тых, хто ўчора. Усе - жывыя. Не Ў зямлі, а НА зямлі, не Ў небе, а ПАД ім. I тэта не толькі дае чытачу адчуванне цэласнасці свету, але і дазваляе аўтару ствараць неверагодныя, фантастычныя - і ў той жа час н... Болей »


epub
Някляеў Уладзімір, Змены сувязяў

Змены сувязяў

Апавяданне

Някляеў Уладзімір

Што ж, сапраўды, яно не магло ў мяне выйсці, бо яно не маё. Тое, што не тваё, выйсці ў цябе не можа. Гэта зразумела кожнаму ад пачатку. Але ад пачатку зразумела кожнаму і многае іншае. Напрыклад, тое, што ён памрэ, і ёсць, хоць і няпэўная, верагоднасць, што паўстане па смерці перад Боскім судом. І што? Кожны баіцца суда? Ды кожны мяркуе, што ўсе сканаюць, а ён — не. Невядома як, але пазбегне смерці. Можа, праз дасягненні медыцыны. (фраг... Болей »


epub
Някляеў Уладзімір, Тайшэт

Тайшэт

Апавяданне

Някляеў Уладзімір

Пра Тайшэт я ўпершыню пачуў з песні. «От Тайшета к Абакану не кончаются туманы, по туманам до Тайшета тянем мы дорогу эту». Там яшчэ было нешта незразумелае: «Мы не турки и не янки, просто каски белые…» — але гэта, мусібыць, не мела адносінаў да трасы мужнасці, як называлі дарогу праз Краснаярскі край, бо што ў Краснаярскім краі рабіць янкам з туркамі? Было гэта ў пачатку 60-х гадоў ХХ стагоддзя, калі я вучыўся ў электратэхнікуме сувязі... Болей »


epub
Някляеў Уладзімір, Школа танцаў

Школа танцаў

Апавяданне

Някляеў Уладзімір

Галіна Язэпаўна памерла ў цягніку Мінск–Мурманск. У чацвёртым вагоне, у трэцім купэ на ніжнім, дзявятым месцы. Ёй у Мурманск не трэба было. Не было да каго. Проста яна любіла ездзіць у цягніках — і пад канец свайго зямнога шляху вырашыла выбрацца ў апошнюю вандроўку. У самую далёкую, у якую можна выбрацца з Мінска без перасадак. Галіна Язэпаўна не любіла перасадак, бо заўсёды губляла на іх ці валізы, ці дакументы, ці грошы. Перад гэтым ... Болей »