Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2019
Рэдакцыйная калегія: Аўсяннікава Тамара, Барысік Таццяна, Булавацкі Міхась, Еўмянькоў Віталь, Клімуць Яраслаў Украінка Сяргей, Яцкоў Мікола
Выдавец: Кнігазбор
Памеры: 182 с.
ISBN: 978-985-7180-73-8
Copyright © 2019 by Магілёўскае абласное аддзяленне ГА Саюз беларускіх пісьменнікаў, ПУП Кнігазбор - Афармленне
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Вы трымаеце ў руках шосты выпуск альманаха «Брама». У старажытным Вавілоне лік 6 быў магічным. Што пасля шасці — тое ўжо было «многа». Нездарма ж і ў нашых прымаўках («было б нас сямёра, зрабілі б учора» ды інш.) сямёрка сімвалізуе панятак «многа». Нас яшчэ не «многа». Але калі азірнуцца на той шлях, які магілёўская абласная пісьменніцкая арганізацыя прайшла за гэтыя шэсць гадоў, то варта адзначыць, што мы істотна пасталелі. Савецкая літаратура Магілёўшчыны закончылася. Мабыць, апошнім выразным яе прадстаўніком быў Іван Аношкін. Магілёў паступова прывыкае да несавецкага жыцця. Адпаведна ствараецца новая культура: новы жывапіс, новы тэатр, новая эстрада. Пачынаецца і новая літаратура, літаратура больш свабодная і ў тэматыцы, і ў формах ці сродках яе раскрыцця. Яе акумулятарам стаў альманах «Брама». («Брама» — пляцоўка для адточвання талентаў, фрагмент)
Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Брама
Калі мы пачыналіся ў 2012-м, то, зразумела, эпахальныя задачы перад сабой не ставілі. Ды і смешна бьшо б чакаць нечага надзвычайнага ад дзясятка сціплых правінцыйных літаратараў. А менавіта столькі сяброў налічвала ў той час навастворанае абласное аддзяленне СБП. Мы хацелі як мага пашырыць на Магілёўшчыне кола аматараў беларускамоўнай літаратуры. Хацелі разнасцежыць «Браму» для таленавітых аўтараў, якія жывуць родным словам. Імкнуліся п... Болей »
Сваю браму мае кожная чалавечая душа і кожны падворак, калі, вядома, гаспадар не абы-што. Бялізныя зачыненыя на шула вароты ці малыя сціплыя веснічкі бароняць таемнае, уласнае ад чужога сурочлівага вока. Асабістыя брамы, брамкі робяцца мяжою між чалавекам і сусветам. Бразне халаднаватая клямка — і вось ты ўжо дома. Усё так надзейна, усё так знаёма, і кожны дурань ці разумны — пан у сваёй хаце, як пяецца ў прыпеўцы са славутае «Паўлінкі»... Болей »
Шаноўны чытач! Перад табою чарговы літаратурна-мастацкі альманах. Ад выхаду першага прайшло не так і многа часу, таму я не ўпэўнены, пгго многія яго прачыталі ці толькі пагарталі дзеля цікавасці: а раптам непгга знойдзецца для ўласнай душы. Я рады за тых, хто знайшоў патрэбнае свайму тадышняму настрою. Спачуваю тым, каго спасцігла расчараванне. Але я ўпэўнены ў асноўным: тая кніжка сцвердзіла, шго прыхільнікаў роднага слова ў нас многа,... Болей »
Першы выпуск літаратурнага альманаха «Брама» склалі паэтычныя, празаічныя і драматургічныя творы сяброў Магілёўскага аддзялення Грамадскага аб’яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў», а таксама пераклады і літаратуразнаўчыя артыкулы, эсэ ды ўспаміны, прысвечаныя жыццю і творчасці Сяргея Грахоўскага, Аляксея Пысіна, Міхася Ларчанкі, Рыгора Бярозкіна, Яўгеніі Янішчыц і Янкі Сіпакова. Болей »