Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2006
Рэдактар: Łatyszonek Oleg
Мастацкі рэдактар: Zdrajkowski Mirosław
Выдавец: Białoruskie Towarzystwo Historyczne, Związek Białoruski w RP
Выдавецтва/ друкарня: Offset-Print
ISBN: 83-60456-03-8
Катэгорыя: Этнаграфія; Гісторыя; Культура; Мастацкая літаратура; Грамадзтва; Мэмуары
Copyright © 2006 by Wiktor Stachwiuk
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [1534], [1533]
Дадатковая даведка: Zrealizowano przy wsparciu finansowym Urzędu Marszałkowskiego Województwa Podlaskiego w Białymstoku
Кожная вёска мае сваю гісторыю, свае звычаі, свае песні і сваю мову. Гаворка адной вёскі адрозніваецца ад гаворкі другой. У гэтым адметнасць. Ды і седзячы на лавачках перад плотам жанчыны, дзяўчаты спяваюць нібыта такія ж, нібыта тыя самыя песні, але ў кожнай вёсцы свая версія, непадобная да іншых. Кніга “Siva zozula” – гэта гісторыя Падляшша ў цэлм, гісторыя аднае вёскі, ды вельмі грунтоўны не тое, каб аналіз, а запіс традыцый, звычаяў, святаў і фальклору вёскі Трасцянка, што ў гміне Нарва Гайнаўскага павета. Кніга напісана ў мясцовай гаворцы з выкарыстаннем лацінскага алфавіта, што робіць яе цікавейшай, але і цяжэйшай у чытанні для чытачоў з Беларусі. Тым не менш, выкарыстанне ў кнізе гутаркавай мовы дадзенай вёскі – добры спосаб на захаванне гаворкі, якой карыстае што раз менш асобаў – вёска вымірае, моладзь “по-своёму” не гаворыць, а разам са старажыламі памірае і мова. У кнізе ў адмысловых раздзелах апублікаваны песні, запісаныя ў вёсцы Трасцянка, да слоў дададзены ноты, што робіць публікацыю больш вартаснай. Адрасуецца культуразнаўцам, гісторыкам, мовазнаўцам, даследчыкаі і ўсім тым, хто цікавіцца гісторыяй роднага краю. (Н.Г.)
Беларускія аўтары: Stachwiuk Viktor
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускае Гістарычнае Таварыства
Каталёг: Kamunikat.org | BTH | Прыватны кнігазбор