Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2007
Выдавец: Логвінаў
ISBN: 985-6800-26-9
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2007 by Алесь Аркуш
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [3926]; EEDC — [2853]
Сыгнатура: IV.1
«Аскепкі...» — кніга не паэтычная, а эсэістычная. Пад вокладкай, якую ўпрыгожвае фрагмэнт карціны “Знакапіс на мапе майго лёсу” Аркушавай жонкі мастачкі Тацяны Козік, сабраныя асноўныя эсэ і артыкулы Алеся Аркуша, якія друкаваліся ў пэрыёдыцы за розныя гады. У першым эсэ ў кнізе Аркуш піша пра горад, у якім ён нарадзіўся, пражыў ладную частку свайго жыцьця, пасьля чаго трапіў у Полацак. Той горад — Жодзіна. Нягледзячы на тое, што Аркуш даўно пазыцыянуе сябе, як палачанін, у яго застаўся значны сантымэнт да горада свайго маленства. Ён называе Жодзіна найбольш амбітным беларускім горадам, які мусіць яшчэ заняць сваё месца ў беларускай культуры. “Азіяцкі пэрыяд” свайго жыцьця Аркуш апісвае ў эсэ “Гесэ, вярблюды і войска”. Тут ідзе гаворка пра далёкую і загадкавую Манголію, куды Аляксандар Козік быў закінуты воляю лёсу ў зусім яшчэ малым узросьце, потым была яшчэ другая пабыўка, але гэта ўжо ў сьвядомым веку. Азія знайшла сяржанта Козіка ў войску, бо большая частка жаўнераў ягонай роты былі вышлыя з краінаў Сярэдняй Азіі і Каўказу, справіцца зь якімі не было зусім лёгкай задачай. Ёсьць у кнізе невялічкае эсэ, прысьвечанае самвыдавецкаму праекту “Ксэракс беларускі”, які рэдагаваў Аркуш. Сёньня падшыўку таго выданьня спрабуе атрымаць у свае архівы брэмэнская бібліятэка. Аркуш вагаецца, ці аддаваць, б ў яго засталося ўсяго тры камплекты. Мабыць, спадзяецца, што некалі яны яшчэ спатрэбяцца на Радзіме. Кніга не магла не зьмясьціць хрэстаматыйнае эсэ Аркуша “Аскепкі вялікага малюнку”, якая ўласна і дала назву кнізе.
Беларускія аўтары: Аркуш Алесь
Выдаўцы і выдавецтвы: Логвінаў
Каталёг: Kamunikat.org | BTH | EEDC | Прыватны кнігазбор
Новая кніга прозы Алеся Аркуша аб’яднала мастацка-дакумэнтальны раман «Мясцовы час» і шэраг апавяданьняў, напісаных у розныя гады. Аматары айчыннай андэграўнднай культуры канца 80-х — пачатку 90-х гадоў ХХ стагодзьдзя сустрэнуць у рамане шматлікіх вядомых дзеячоў літаратуры, музыкі і мастацтва таго пэрыяду — ад Сержука Сокалава-Воюша да Юрыя Гуменюка, ад Лявона Вольскага да Сержа Мінскевіча і многіх-многіх іншых. Падзеі, апісаныя ў рама... Болей »
Кніга аб’яднала пераважна жодыньскія апавяданьні і раман «Спадчына». Сярод герояў твораў: мастак Алесь Пушкін, які шукае Келіх Граля; Мікола-самастрэл з Крывога Рогу; помнік Леніну, што непрыкметна зьнік з плошчы ў Жодыні; айцец Феафіл, які перахоўваў у магіле ля царквы каштоўнасьці, сабраныя для арміі Булак-Балаховіча; а таксама легендарны Робін Гуд Смалявіцкага раёну Іван Шагойка, які мог падрабіць любы дакумэнт, выпісваў для партызан... Болей »
Алесь Аркуш — майстар лаканічнай, дынамічнай, прыгодніцкай прозы. Гэтая кніга аб'яднала творы полацкай тэматыкі — апавяданне «Тастамент Рагвалода» і два невялікія раманы «Захоп Беларусі марсіянамі» і «Сядзіба». Падзеі ў іх адбываюцца на працягу ўсяго XX стагоддзя. Але перадусім яны звязаныя з міфамі, легендамі і таямніцамі гісторыі Полацка. Болей »
«Сядзіба» — чацьверты раман Алеся Аркуша. Нічога не зьнікае ў невараць, кажа аўтар у сваім новым творы, усё недзе існуе ў паралельным сьвеце. На полацкай сядзібе адбываюцца дзіўныя здарэньні. Мэтафізычнае жыцьцё ценяў і прывідаў пранікае ў рэальны сьвет. <ber /><ber /><center><iframe width="560" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/qcev8shcLJA" title="YouTube video player" frameborder="0" allow="accelerometer; autoplay; clipb... Болей »
«Сядзіба» — чацьверты раман Алеся Аркуша. Нічога не зьнікае ў невараць, кажа аўтар у сваім новым творы, усё недзе існуе ў паралельным сьвеце. На полацкай сядзібе адбываюцца дзіўныя здарэньні. Мэтафізычнае жыцьцё ценяў і прывідаў пранікае ў рэальны сьвет. Болей »
Алесь Аркуш чытае фрагмент свайго рамана «Сядзіба». Гэта яго чацьверты раман. Нічога не зьнікае ў невараць, кажа аўтар у сваім новым творы, усё недзе існуе ў паралельным сьвеце. На полацкай сядзібе адбываюцца дзіўныя здарэньні. Мэтафізычнае жыцьцё ценяў і прывідаў пранікае ў рэальны сьвет.<br /><br /><center><iframe width="560" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/02sUVBJi5Ew" frameborder="0" allow="accelerometer; autoplay; c... Болей »
Алесь Аркуш чытае фрагмент свайго рамана «Захоп Беларусі марсіянамі». Падзеі ў ім адбываюцца ў сярэдзіне 20-х гадоў мінулага стагодзьдзя і на пачатку XXI стагодзьдзя пераважна ў Полацку. Сярод галоўных герояў твора вядомыя гістарычныя асобы: паэты Алесь Дудар і Міхась Чарот, палітычны дзеяч, гісторык і пісьменьнік Вацлаў Ластоўскі. У 1925 годзе ў Полацак прыехаў Алесь Дудар, адзін са стваральнікаў літаратурнага аб’яднаньня «Маладняк». У... Болей »
“Жыццё з літаратурай” – гэта перадача пра літаратурны працэс у Беларусі. Новыя выданні, цікавыя літаратурныя імпрэзы, сустрэчы пісьменнікаў з чытачамі – пра ўсё гэта пачуеце ў перадачы “Жыццё з літаратурай”. Жыццё робіцца цікавейшым, калі ты жывеш поруч з літаратурай. Змястоўных літаратурных навінаў і прыемнага праслухоўвання. Аўтар перадачы - Алесь Аркуш, вядомы беларускі пісьменьнік, заснавальнік Таварыства вольных літаратараў. Слухай... Болей »
“Жыццё з літаратурай” – гэта перадача пра літаратурны працэс у Беларусі. Новыя выданні, цікавыя літаратурныя імпрэзы, сустрэчы пісьменнікаў з чытачамі – пра ўсё гэта пачуеце ў перадачы “Жыццё з літаратурай”. Жыццё робіцца цікавейшым, калі ты жывеш поруч з літаратурай. Змястоўных літаратурных навінаў і прыемнага праслухоўвання. Аўтар перадачы - Алесь Аркуш, вядомы беларускі пісьменьнік, заснавальнік Таварыства вольных літаратараў. Слухай... Болей »
“Жыццё з літаратурай” – гэта перадача пра літаратурны працэс у Беларусі. Новыя выданні, цікавыя літаратурныя імпрэзы, сустрэчы пісьменнікаў з чытачамі – пра ўсё гэта пачуеце ў перадачы “Жыццё з літаратурай”. Жыццё робіцца цікавейшым, калі ты жывеш поруч з літаратурай. Змястоўных літаратурных навінаў і прыемнага праслухоўвання. Аўтар перадачы - Алесь Аркуш, вядомы беларускі пісьменьнік, заснавальнік Таварыства вольных літаратараў. Слухай... Болей »