![]() |
![]() |
Publication Place: Мінск
Publication Date: 1993
Graphics Design: Кужаленка А ., Мацур Г.
Publisher: Беларускі фонд дапамогі развіццю культуры
Sizes: 32 с.
ISBN: 5-7815-1956-4
Category: Ethnography; History; Culture; Society; Tourism; Geography
Copyright © 1993 by Беларускі фонд дапамогі развіццю культуры, А . Кужаленка, Г. Мацур - афармленне
Book Collection: EEDC — the library of the East European Democratic Centre, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy)
Copy Numbers: EEDC — [2642]
Call Number: VIII.2.min
Наш Мінск — гэта жыццё, поўнае падзей — цікавых і важных, трагічных і павучальных. За дзевяць стагоддзяў яго існавання змянілася шмат пакаленняў гараджан, і кожнае зведала і ціхую правінцыяльную рэчаіснасць, і значныя палітычныя падзеі, і перыядычныя ўздымы эканомікі. Горад наш вырас на скрыжаванні самых лютых вятроў гісторыі. Пачынаючы з часоў Кіеўскай Русі і да самага недалёкага мінулага Мінск неаднаразова па-варварску руйнавалі, шматлікія войны літаральна спусташалі яго. Мінскае княства ўтварылася ў XII стагоддзі, а ўжо ў 1499 годзе сталіца гэтага княства атрымала магдэбур-гскае права. Традыцыі гарадскога самакіравання не згубіліся на працягу стагоддзяў. 4 сакавіка 1917 года створаны Мінскі гарадскі Савет, які і сёння застаецца галоўным органам гарадской улады. Будучы сталіцай сучаснай Рэспублікі Беларусь і шмат у чым вызначаючы яе палітычны твар, Мінск у 1991 годзе стаў і цэнтрам Садружнасці Незалежных Дзяржаў, дзе што-дня кіпіць работа па ўрэгуляванню адносін паміж рэспублікамі былога СССР. (фрагмент)
Catalog: EEDC
Даведнік расказвае пра легендарнае мінулае і сённяшні дзень Мінска, пра гістарычныя, культурныя і архітэктурныя адметнасці горада. Тут вы знойдзіце адрасы і тэлефоны гасцініц, рэстаранаў, кафэ, буйных магазінаў, шмат іншай карыснай інфармацыі. Адрасуецца гасцям сталіцы. More »
Нарыс вядомага беларуска-польскага паэта-дэмакрата Уладзіслава Сыракомлі «Мінск» расказвае пра горад, яго жыхароў, традыцыі, гістарычныя падзеі сярэдзіны XIX стагоддзя. Што ведае сённяшні жыхар Мінска пра свой горад, пра гісторыю роднага места, яго архітэктуру і быт? Ці зможа ўявіць, якою была сталіца хоць бы сотню гадоў назад, не кажучы ўжо пра больш далёкі час? Адказ на гэтыя пытанні, хутчэй за ўсё, маласуцяшальны. Тым болей цікавым і... More »