![]() |
![]() |
Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1992
Выдавец: Голас Радзімы
Катэгорыя: Гісторыя
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [4435]; EEDC — [2055]
Сыгнатура: VIII.2.Syr
Нарыс вядомага беларуска-польскага паэта-дэмакрата Уладзіслава Сыракомлі «Мінск» расказвае пра горад, яго жыхароў, традыцыі, гістарычныя падзеі сярэдзіны XIX стагоддзя. Што ведае сённяшні жыхар Мінска пра свой горад, пра гісторыю роднага места, яго архітэктуру і быт? Ці зможа ўявіць, якою была сталіца хоць бы сотню гадоў назад, не кажучы ўжо пра больш далёкі час? Адказ на гэтыя пытанні, хутчэй за ўсё, маласуцяшальны. Тым болей цікавым і дасведчаным правадніком па старым Мінску здаецца нам сёння Людвік Кандратовіч (Уладзіслаў Сыракомля).
Гэта — самае поўнае выданне на беларускай мове твораў выдатнага паэта, празаіка, драматурга, публіцыста і гісторыка-краязнаўца Беларусі У. Сыракомлі (1823–1862). Чытач мае магчымасць пазнаёміцца тут з усімі асноўнымі жанрамі яго творчасці. Пяцьдзясят сёмы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор». Болей »
Зборнік выбраных твораў Уладзіслава Сыракомлі пабачыў сьвет у выдавецтве “Кнігазбор”. Гэта толькі невялікая частка тае спадчыны, якая выйшла з-пад пяра “вясковага лірніка”. Шчыры абаронца простага люду, выдатны паэт, вядомы краязнавец Уладзіслаў Сыракомля стаяў у самым цэнтры антыпрыгонніцкага руху свайго часу. Матывамі патрыятызму прасякнута ўся творчасьць У. Сыракомлі — паэзія, драматургія, проза, публіцыстыка. Паэт лічыў, што любоў д... Болей »