Вера Бурлак, вядомая таксама як Джэці, нарадзілася 2 красавіка 1977 г. у Кіеве і, як сама прызнаецца, “з таго часу мала зьмянілася”. Закончыла музычную школу па клясе фартэпіяна, філфак Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэту (2001), асьпірантуру (2004). Кандыдат філялягічных навук (2005). Выкладае расейскую літаратуру ў Белдзяржунівэрсытэце.
Вершы піша з дашкольных гадоў, аднак актыўна друкавацца пачала ў 2001 г. Аўтарка некалькіх самвыдаўскіх зборнікаў, кнігі вершаў “За здаровы лад жыцьця” (2003). З 1997 г. зьяўляецца нязьменным галоўным рэдактарам самвыдавецкага часопісу “Вясковыя могілкі”. Займаецца літаратуразнаўствам, дасьледуе паэзію для дзяцей, выдала манаграфію “Детская поэзия Серебряного века: Модернизм” (2004). .
Выступае як аўтарка і выканаўца ўласных песьняў, а таксама вакалістка і інструмэнталістка (гітара, клявішы) арт-панк-гурта “Засралі казарму”. Супрацоўнічае з ансамблем непапулярнай музыкі “Рацыянальная дыета”. Выканаўца галоўнай ролі ў п’есе “Янко крУль албАнскай” Ільлі Зданевіча, пастаўленай гэтым калектывам. .
Удзельнічала ў міжнародных праектах “Вечар маладых паэтаў Беларусі” (Расея, Масква, 2001), “Сувязьразрыў” (Украіна – Беларусь, 2004), “Парадак слоў” (Мінск, 2006, 2007), “Дні беларускай і швэдзкай паэзіі” (Мінск – Гродна – Пінск, 2007), “Месяц аўтарскага чытаньня” (Брно, 2007) і інш. .
Зрабіла шэраг перакладаў паэзіі і прозы з ангельскай, расейскай, украінскай моваў (апошнім часам працуе над перакладамі Льюіса Кэрала). А творы самой Джэці перакладаліся на ангельскую, нямецкую, польскую, расейскую, украінскую, чэскую і нават на мову эспэранта. .
Крыніца: Сайт Выдавецтва Галіяфы http://www.goliafy.com.
Што спяваюць розныя машыны? Адкуль бяруцца і куды знікаюць зачараваныя домікі? Якія падзеі разгортваюцца ў лужынах? Аматарам пафантазіраваць, малым і вялікім, – новая кніжка вершаў Веры Бурлак. Болей »
Wiera Burłak(Dżetsi) urodziła się w 1977 roku w Kijowie. Studia filologiczne ukończyła w Mińsku. Uznawana za gwiazdę współczesnej poezji białoruskiej, w swoim pokoleniu, ukształtowanym przez postmodernistyczny eksperyment, Wiera Burłak jest jednym z największych talentów. Talentów również recytatorskich - elektryzujące słuchaczy występy publiczne poetki to niemal performance. W głębokiej, choć ironicznie naiwnej grze potocznymi stere... Болей »
Новую кнігу Веры Бурлак склалі вершы, замалёўкі і п’ескі. У назве “Дзеці і здані” зафіксавана еднасць двух пачаткаў: сувязь паміж светам жывых і светам памерлых, узаемаперацяканне таго, што здаецца абсурдызаванай “будзённасцю навыварат”, і таго, што здаецца недатыкальнай таямніцай. Асобныя творы вызначаюцца іранічнай танальнасцю, разбурэннем існых літаратурных стэрэатыпаў, эксперыментальным пошукам. Болей »
Гэта – першая кніга прозы Веры Бурлак, дагэтуль больш вядомай як паэтка. У сваіх апавяданнях аўтарка прапануе чытачу паблукаць па лабірынтах сноў і пагуляцца ў гульні па няісных правілах. Болей »
Кніга сямейнай пары ўлапішыстаў Віктара Жыбуля і Веры Бурлак – для тых, хто хоча знітаваць сваё жыццё з паэзіяй. Вершы з яе можна завучваць на памяць, дэкламаваць пад музыку, выкарыстоўваць у побыце дарэчы і недарэчы, прамаўляць за святочным сталом, мармытаць у дyшы, шаптаць, каб заснуць, і выгукаць, каб прачнуцца... Урэшце, іх можна проста чытаць, паслядоўна перагортваючы старонкі. Для шырокага кола чытачоў. Болей »
Назва “За здаровы лад жыцьця” гучыць крыху нязвыкла для паэтычнай кнігі. Затое радасна і аптымістычна. Гэткай жа вясёлай афарбоўкай вызначаюцца і многія вершы кнігі, нягледзячы на экзыстэнцыйны, часам трагічны падтэкст. Як кажа пра сябе сама аўтарка, “Я – бы недарэчная прыпеўка / На грамадзка значным пахаваньні”. Аб тым, наколькі гэта слушна – сьведчаць ейныя вершы, напоўненыя ўсепранізвальнай іроніяй і самаіроніяй, яркімі вобразамі й п... Болей »
“Дзеяслоў” не абмяжоўвацца толькі колам літаратурных і літаратарскіх праблемаў. Жывапіс, музыка, тэатр, кіно, гісторыя, мовазнаўства, філасофія, паліталогія, эканоміка, экалогія... — словам, усе напрамкі чалавечай дзейнасьці асьвятляюцца на старонках выданьня. Болей »
ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". У кожным "Кантэксце" — інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. У новым выпуску нашай праграмы вядоўцы "Кантэксту" Усевалад Сцебурака і Анатоль Івашчанка гутараць з паэткай Верай Бурлак. Будзьце ў "Кантэксце"!<br /><br /><center><iframe width="560" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/4PTw... Болей »
Вера Бурлак, вядомая таксама як Джэці, нарадзілася 2 красавіка 1977 г. у Кіеве і, як сама прызнаецца, “з таго часу мала зьмянілася”. Закончыла музычную школу па клясе фартэпіяна, філфак Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэту (2001), асьпірантуру (2004). Кандыдат філялягічных навук (2005). Выкладае расейскую літаратуру ў Белдзяржунівэрсытэце. Вершы піша з дашкольных гадоў, аднак актыўна друкавацца пачала ў 2001 г. Аўтарка некалькіх самвыда... Болей »
Вера Бурлак (Вера Жыбуль, Джэці) – паэтка, перакладчыца, музыка. Нарадзілася ў 1977 годзе ў Кіеве. У 2001 годзе скончыла філалагічны факультэт Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта, а ў 2004 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю. Даследуе літаратуру для дзяцей, у 2004 годзе выйшла яе манаграфія "Детская поэзия Серебряного века: модернизм". Вера з’яўляецца нязменным рэдактарам самавыдавецкага часопіса "Вясковыя могілкі". Выдала кнігу вер... Болей »