Ахроменка Уладзіслаў

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1965 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Уладзіслаў Ахроменка. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Панізнік Сяргей - складальнік, Янка Купала і “Наша Ніва”

Янка Купала і “Наша Ніва”

Да 90-годдзя выдання газеты “Наша Ніва”

Панізнік Сяргей - складальнік

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 1997

Рэдактар: Дапкюнас Жана, Рагойша Вячаслаў, Панізнік Сяргей

Выдавец: Беларускае выдавецкае Таварыства “Хата”

Памеры: 200 с., іл.

ISBN: 985-6007-38-0

Катэгорыя: Гісторыя; Культура

Copyright © 1997 by Літаратурны музей Янкі Купалы, Беларускае выдавецкае Таварыства “Хата”

Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Дзейнасць генія беларускай нацыі - Янкі Купалы - у розных сферах жыцця да сённяшняга дня мае шмат нявывучанага, неспазнанага. А калі і вывучана, то не суміравана. Гэтая кніга аб’ектыўна і дастаткова поўна дае мажлівасць ацаніць месца і ролю Янкі Купалы ў сталенні і развіцці “Першай Беларускай газэты з рысункамі”, у фармаванні беларускіх адраджэнскіх настрояў на пачатку XX ст. “Наша Ніва” і Янка Купала ў развіцці літаратуры і мовы, мастацтва і культуры, у паўсюдным вырошчванні парасткаў беларускай нацыянальнай свядомасці - аснова большасці матэрыялаў зборніка. У навуковы ўжытак уведзеныя новыя звесткі. Пад другім вуглом гледзішча (справядлівым, непрадузятым) асвятляецца сама “Наша Ніва” і яе апошні рэдактар і выдавец Янка Купала. Матэрыялы “Дадатку”, грунтовыя, своеасаблівыя, таксама не пакінуць абыякавымі чытачоў. Моўныя асаблівасці выступоўцаў з краінаў блізкага і далёкага замежжа, артыкулаў “Дадатку” пакінутыя практычна без зменаў.

Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)