Астравец Сяргей

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Сяргей Астравец.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Бедны Ёрык, 2

Бедны Ёрык

2

Book Collection: EEDC — the library of the East European Democratic Centre, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy)

Copy Numbers: EEDC — [3077], [3077-2]

Гэта няўдалая спроба напісаць чарнушку. Чарнушку, таму, што не хапіла пораху ўсё замазаць чорным. А порах згарэў запаліўшыся ад маёй палымянай душы. Душа была палымяная ад таго, што кроў літаральна бегала па жылах. Кроў бегала таму, што за ей палявалі белыя й чырвоныя крывяныя цельцы. Ад усяго гэтага сэрца было гатовае выскачыць з грудзей, было гатова, ды не магло, бо грудзі былі скаваныя. Я наўмысна скаваў іх, бо надта ўжо ж я прадбачлівы. А ўсё пачалося калі я ўпершыню патрапіў у гэты Пакой. Ён быў такі шэры й няўтульны, што на, тады яшчэ халоднай, душы заскрэблі коткі. Яны так балюча падрапалі мяне, што ажно вочы павылазілі. (Пакой, фрагмент)

Catalog: EEDC

Periodicals: Бедны Ёрык

Only in the library of the East European Democratic Centre (hardcopy)

Worth reading:

Бедны Ёрык, 3

Бедны Ёрык

3

Так званая новая мараль учапілася ў праблему пьянства. Энтузіасты ня ведаюць спакою - ад тых, хто гоніць людзей з рэстарацыяў ў 12.30, да палкай дамы, якаю рушыць сякерай бары; але ўсе яны, амаль заўсёды, згаджаюцца: што піць можна ў адным выпадку: дзеля падмацаваньня, як пьюць лекі. 3 гэтым я не згаджуся нізашто ў сьвеце. Піць амаральна й небясьпечна толькі ў тым выпадку, калі вытўка дяя вас - лекі. I вось чаму. Калі вы пьёце дзеля зад... More »


Бедны Ёрык, 1

Бедны Ёрык

1

Хваравігая восень стварыла яшчэ адзін кепскі дзень. Вецер і жоўтая чума пасярод бярозавага лісьця. У напружаным паветры хнычучыя напевы дажджу, тумана, насмарка, халоднай расы і паміраючай травы, а ў прагнучых апладненьня зарасьніках вальхі гуляе сьмерць. Пажоўклае лісьце ўздрагвае й ападае. Людзі працуюць у полі. Лаючыся і абыякава ўздыхвая, яны крочуць па іржышчу. Тут жа і вясковыя дзяўчыны, здаровыя, як жывёліны, але з тупымі тварамі... More »