Максімюк Ян, Словы ў голым полі

Словы ў голым полі

беларуская літаратура 1990-х у снах, успамінах і фотаздымках

Максімюк Ян

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2011

Выдавец: Логвінаў

Выдавецкая сэрыя: Галерэя Б

Памеры: 224 с.

ISBN: 978-985-6991-26-7

Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Мэтадычная літаратура

Copyright © 2011 by Ян Максімюк, Логвінаў

Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

“Словы ў голым полі” ўключае тэксты, якія былі мною напісаныя як гадоў пятнаццаць таму, так і ўсяго летась, – кажа Ян Максімюк. – Значыць, кніжка не плянавалася загадзя. Яна складаецца з тэкстаў, якія пісаліся адначасна з ходам падзеяў у беларускім літаратурным жыцьці, і ў маім асабістым, ды публікаваліся ў розных сёньня ўжо цяжкадаступных або і ўвогуле недаступных выданьнях. Гэта паэт, празаік, філёзаф і сябар Ігар Бабкоў, які наогул чытаў тое, што я пісаў цягам апошніх пятнаццаці гадоў, падмовіў мяне зрабіць выбар з маіх прамінулых тэкстаў ды скласьці зь іх кніжыцу. Маўляў, некаторыя з гэтых тэкстаў заселі ў ягонай памяці, і ён ахвотна пабачыў бы іхнае ўзнаўленьне. Паколькі я давяраю чытацкаму густу Ігара, дык я яго паслухаўся. І напісаў адзін тэкст адмыслова для гэтага выданьня.

Выдаўцы і выдавецтвы: Логвінаў

Каталёг: Прыватны кнігазбор

Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)

Варта пазнаёміцца:

pdf
Максімюк Ян, Беларуская Гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне (1945-1950)

Беларуская Гімназія імя Янкі Купалы ў Заходня...

Максімюк Ян

Ян Максімюк адзін з нямногіх даследчыкаў, які прыкладваў намаганні ў вывучэнні беларускай сістэмы адукацыі эмігрантаў з Беларусі. Бадай найбольш значным даследаваннем у гэтым накірунку з'яўляецца яго праца "Беларуская Гімназія імя Янкі Купалы ў Заходняй Нямеччыне (1945-1950)". Вывучаючы стварэнне беларускай гімназіі ў нямецкім горадзе Рэгэнсбургу, аўтар падрабязна распавядае перадумовы. У прыватнасці даследуе тое, якім чынам у Нямеччыну... Болей »