Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2018
Выдавец: Янушкевіч
Памеры: 276 с. : іл.
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2018 by Зміцер Вішнёў, Янушкевіч - афармленне
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Антыраман Змітра Вішнёва — гэта гімн свабодзе. Паралельныя сусветы рушаць хвалямі — у гэтым варыве ўзнікаюць сілуэты: капітана Барады, Майкла Крывога, Сталіна, Дон Кіхота, Пінокіа, Карлсана, гномаў і таемных курдупеляў. Аўтар лавіруе паміж гандляром, фокуснікам і арбітрам, вядзе бясконцы дыялог з галавой, цешыцца і плюхаецца ў космасе сваіх пачуццяў.
Беларускія аўтары: Вішнёў Зміцер
Каталёг: Kamunikat.org | Прыватны кнігазбор
Шведская глыбінка. Амоль. Увечары на машыне праедзеш – уражанне, што трапіў у нашыя Лынтупы. Цішыня і спакой. Калі раз на пятнаццаць хвілінаў сустрэнецца машына – лічы, што пашанцавала. Ці, магчыма, шведы не любяць увечары перасоўвацца на машынах? Бо, пэўна, лепей сядзець недзе каля каміна, глядзець на языкі полымя і пацягваць віно з келіха? У кожным разе, ад нашых Лынтупаў, безумоўна, ёсць істотнае адрозненне. У цэнтры гарадка, як ка... Болей »
Новая кніга Змітра Вішнёва складаеццй з ггадарожных вершаў. Аўтар вядзе хітрую гульню са словам і вобразам, слухае “грукат цягніковых зубоў” і “булькае пра свабоду”, правакуе чытача да пабудовы фантазійных краявідаў. Каларыт гэтага зборніка стварае марская тэма: баркасы, якары, шторм, камбала, вясёлыя піраты. Болей »
У новую кнігу Змітра Вішнсва ўвайшлі тэксты, напісаныя за апошнія нскалькі гадоў (2005—2011). Большасць змешчаных у выданні твораў друкавалася ў перыядычым друку: «Новы час», «Дзеяслоў», «Тэксты». «Шоргат жукоў» — гэта чарговая спроба аўтра ўпрыгожыць навакольную прастору. Болей »
Правобраз лірычнага героя – сам аўтар, або адлюстраванне аўтара – сам лірычны герой. Трынаццаць частак твора “Замак пабудаваны з крапівы» — гэта, з аднаго боку, кампіляцыя асобных занатовак, замалёвак, казак, журналістыкі і бог ведама чаго, з другога — цэласны тэкст са сваёй выразнай архітэктонікай. Структура прадстаўленай кнігі вымагае ад чытача рэканструкцыі ўласных эмоцыяў і досведу. Раман можа выклікаць абурэнне альбо захапленне, ал... Болей »
Вядомы і неардынарны беларускі паэт Зьміцер Вішнёў прадстаўляе зборнік сваіх вершаў. Свае творы аўтар аднак не называе традыцыйнымі вершамі, бо паэзія Вішнёва – гэта сучасная пастмадэрнісцкая літаратура эўрапейскага ўзроўню. Тэксты – вось тое трапнае і непаўторнае азначэньне творачасьці Зьмітра Вішнёва. Сам зборнік вершаў складаецца ў шасьці частак, кожная зь якіх вызанчаецца завершанасьцю і асэнсаванасьцю. І безумоўна аўтар перадае ... Болей »
У развагах пра «свой шлях». На двары 2005 год - адышлі ў мінулае «Тутэйшыя», дыхае праз раз Таварыства Вольных Літаратараў, хварэе на сухоты творчы рух «Бум-Бам-Літ», у коме Саюз беларускіх пісьменнікаў, кульгае на мыліцах суполка «Schmerzwerk»... Бадай, нікога і няма... Тым не менш літаратура жыве і квітнее. Жан-Люк Нансі сцвярджае, што «"людзі" - гэта не ананімны гуд натоўпу, гэта адначасова неакрэсленыя і своеасаблівыя прывіды, алюзі... Болей »
Параход адплыў, самалёт паляцеў, а трап застаўся. Прыступкі яго сумуюць па падэшвах i галетах. Аднак трап, які пабудаваў Вішнёў, не пустуе. Ен населены сябрамі аўтара і... сусьлікамі — маленькімі лядашчымі зьвяркамі. Зьвяркі мітусяцца i агрызаюцца, точаць, точаць свае зубкі аб нашыя вочы i думкі. Так, яшчэ трэба паведаміць, што трап скалочаны з аўтарскіх асацыяцыяў, зьвязаных зь яго біяграфіяй. Вішнёў — майстра лоўлі асацыяцыяў. Ен узаб... Болей »
Чарговая кніга беларускага постканцэптуаліста Зміцера Вішнёва апроч вершаў, апавяданняў уключае дзённікавыя нататкі, апісанні перфомансаў і візуальныя творы. Неардынарнасць творчага падыходу да слова і вобраза, парадаксальнасць успрымання элементарных рэчаў даўно паставілі аўтара ў адзін шэраг з вядомымі дзеячамі мастацтва, такімі, як Сальвадор Далі, Канстанцін Алімпаў, Аляксандр Брэнер. Балансуючы на мяжы розных мастацкіх накірункаў, а... Болей »
Чытаючы гэтую кнігу, міжволі ўяўляеш сябе то пасярод шумнага карнавалу, то ў непралазных джунглях, то ў нябесах на дэльтаплане, то на крызе ў акіяне, то ў палаце вар'ятні, то на сэрцазаміральнай вышыні перад краянем бездані, дзе абрываюцца ўсе сюжэты, думкі, сказы, словы... Між іншым, кнігу Зміцера Вішнёва ва ўсіх вышэйпералічаных мясцінах таксама можна чытаць. Гэта нават дадасць да яе ўспрымання большай вастрыні. Болей »