Дайнека Леанід

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1940 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Леанід Дайнека. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Украінка Сяргей, 9 гранаў

9 гранаў

Вершы

Украінка Сяргей

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2016

Выдавец: Кнігазбор

Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; выпуск 70

Памеры: 136 с.

ISBN: 978-985-7144-11-2

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2016 by Сяргей Украінка, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Кнігазбор - афармленне

Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

“9 гранаў” – другі паэтычны зборнік Сяргея Украінкі. Папярэдні, “Маё Купела”, выйшаў 15 гадоў таму – у 2001 годзе. За гэты час літаратар некалькі разоў друкаваўся ў часопісе “Дзеяслоў”, а таксама актыўна ўдзельнічаў у магілёўскім абласным альманаху СБП “Брама”: акрамя вершаў, Украінка друкуе і прозу, і крытычныя артыкулы. Кнігу “9 гранаў” правамерна адносіць да “кнігі вершаў” як жанру, бо арганізуецца яна, як і знакамітыя зборнікі сімвалістаў, буйнымі паэтычнымі цыкламі, якім папярэднічае верш-эпіграф. Самая наяўнасць эпіграфа (далёка не абавязковага для традыцыйных беларускіх перайманняў “цыклічнай” кнігі) указвае на першакрыніцу – “Вянок” Максіма Багдановіча, сёлетняга 125-гадовага юбіляра. Дзевяць цыклаў (ці “гранаў”, як у аўтара) раскрываюць розныя праявы ўнутранай біяграфіі Сяргея Украінкі, але пытанні і тэмы “рубам” не ставяцца – аўтар называе іх, у поўнай адпаведнасці з сімвалісцкай спадчынай, крыху няпэўна, туманна: “Замова”, “Тэарэма”, “Род”, “Повязь”, “Дзівасіл”, “Сон”, “Пачуццё”, “Ухмылка”, “Начаткі”.

Толькі ў бібліятэцы прыватнай асобы ў Беластоку (папяровы асобнік)