|
|
Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2016
Перакладчык: Стралко Валеры, Пятровіч Барыс
Выдавец: Кнігазбор
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў “Кнігарня пісьменніка”; выпуск 72
Памеры: 360 с.
ISBN: 978-985-7144-10-5
Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Пераклады
Copyright © 2016 by Даніленка Уладзімір, Саюз беларускіх пісьменнікаў, Валеры Стралко, Барыс Пятровіч, Кнігазбор - афармленне
Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Уладзімір Даніленка — адзін з самых яркіх сучасных украінскіх празаікаў. Яго творы адзначаныя нацыянальнымі літаратурнымі прэміямі, уваходзяць у рэйтынгі найлепшых украінскіх выданняў і перакладзеныя на шматлікія замежныя мовы. Творчасць пісьменніка прасякнутая духам свабоды, непакорнасці і напоўніцу перадае ўкраінскі характар. У беларускае выданне ўвайшлі раман “Клетка для івалгі” пра геніяльную спявачку, якой савецкі рэжым не дазволіў рэалізаваць свой талент з-за яе сувязі з дысідэнтамі, аповесць “Цені ў маёнтку Тарноўскіх” пра крызіс сучаснай кіеўскай сям'і, якая спрабавала вырашыць свае праблемы нетрадыцыйнымі метадамі псіхатэрапіі, і апавяданні, што даюць уяўленне пра творчасць гэтага каларытнага пісьменніка.
Выдавецкія сэрыі: Кнігарня пісьменніка
Выдавецкія сэрыі: Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў
Каталёг: Прыватны кнігазбор