Гардзіенка Наталля

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Наталля Гардзіенка.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Cупраца настаўнікаў і бацькоў у выхаванні і навучанні

Cупраца настаўнікаў і бацькоў у выхаванні і навучанні

Праз адукацыю – да грамадзянскай супольнасці

Miejsce wydania: Шчэцін

Data wydania: 2004

Redaktor: Фенрых Пшэмыслаў, Хільмановіч Уладзімір

Tłumacz: Маліноўская Наталля

Wydawca: Wyższa Szkoła Administracji Publicznej w Szczecinie, Centrum Szkoleniowe Fundacji Rozwoju Demokracji Lokalnej, Грамадскае аб`яднанне „Фонд імя Льва Сапегі” Гарадзенскае аддзяленне

ISBN: 83-88044-62-1

Kategoria: Literatura metodyczna

Copyright © 2004 by Wyższa Szkoła Administracji Publicznej w Szczecinie; Centrum Szkoleniowe Fundacji Rozwoju Demokracji Lokalnej w Szczecinie; Фонд імя Льва Сапегі, Гарадзенскае абласное аддзяленне

Księgozbiór: KAMUNIKAT — ten serwis (wersja elektroniczna); BTH — biblioteka Białoruskiego Towarzystwa Historycznego, ul. Proletariacka 11, Białystok (egzemplarz papierowy)

Źródło: www.nastaunik.info

Numery inwentarzowe: BTH — [3681]

Школа ёсць, ці прынамсі мусіць быць, месцам, дзе фармуецца асабовасць чалавека, у тым ліку і як грамадзяніна, гатовага браць на сябе адказнасць за сваё асяроддзе. Гэтае фармаванне асабовасці рэалізуецца ў межах, вызначаных праграмай адукацыйных дзеянняў, але яшчэ ў большай ступені ў спосабах наладжвання стасункаў трох груп, якія ствараюць школьную супольнасць: вучняў, настаўнікаў, бацькоў. Прынцыповую ролю ў фармаванні гэтых стасункаў адыгрывае адміністрацыя школы, цэнтральнай асобай якой мусіць быць, зразумела, дырэктар. Як выглядае сітуацыя ў сучаснай беларускай школе? Ці ўсе вышэй пералічаныя сегменты школьнай супольнасці маюць дастаткова свабоды, каб браць на сябе адказнасць за сённяшні стан і будучыню беларускай адукацыі? Ці ёсць на Беларусі асяродкі, зацікаўленыя адукацыяй, якія лічаць цяперашнюю сітуацыю настолькі неадпаведнай, што гатовыя прысвяціць сваю дзейнасць таму, каб гэта змяніць? Гэта вельмі важна, бо наступствы адсутнасці такой працы могуць быць жахлівыя: вырастуць новыя пакаленні жыхароў Беларусі без разумення, чым можа быць сведамая грамадзянская актыўнасць, схільных да паталогіяў і не адпорных на прапаганду. (П. Фенрых, У. Хільмановіч, Прадмова, фрагмэнт)

Katalog: Kamunikat.org | BTH

Obejrzyj/ ściągnij ten rozdział/ artykuł... Уся кніга ў адным файле