![]() |
![]() |
Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2005
Выдавец: Педагагічная лабараторыя РЭЙ рэспубліканскага грамадскага аб'яднання Таварыства беларускай школы
Катэгорыя: Мэтадычная літаратура
Copyright © 2005 by Педагагічная лабараторыя РЭЙ, рэспубліканске грамадскае аб'яднання Таварыства беларускай школы
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Рэцэнзенты: начальнік вучэбна-метадычнага аддзела па арганізацыі павышэння кваліфікацыі класных кіраўнікоў установы адукацыі “Мінскі дзяржаўны абласны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў” В.С. Лапаткіна; загадчык лабараторыяй выхавання школьнікаў Нацыянальнага інстытута адукацыі Б.Г. Закаблукоўскі; Аўтары выказваюць вялікую падзяку Фонду "Адукацыя для Дэмакратыі" за шматгадовае плённае супрацоўніцтва --
Добры дзень, шаноўны Дарослы! У Вашых руках знаходзіцца першае выданне інфармацыйнага дапаможніка па самакіраванню ў школе. Ён напісаны для тых, у каго у адукацыйнай установе вучацца альбо На першы погляд усё проста: школа – гэта месца, куды бацькі адпраўляюць дзяцей, каб праз дзесяць з невялічкім гадоў атрымаць такіх жа адукаваных і выхаваных як яны самі або нават лепшых. Толькі вось, калі дарослыя шчыльней сутыкаюцца са школай, то са здзіўленнем заўважаюць, што ўсё нашмат больш складана, чым у іх час. Іншыя дарослыя, якія там працуюць, маюць свой пункт гледжання на сваю ўстанову, на месца ў яе жыцці тых жа бацькоў, якія прывялі сюды сваіх дзетак. Гэтыя думкі не тое каб былі дыяметральна супрацьлеглыя, але часам дастаткова істотна разыходзяцца. Таму, калі два бакі – бацькі і настаўнікі – сыходзяцца ў спрэчках адносна таго, што такое школа, для чаго яна існуе і хто за што ў ёй адказны, суразмоўцам нярэдка не хапае мінімальных ведаў пра існуючае заканадаўства, якое абумоўлівае дзейнасць адукацыйна- выхаваўчай установы. Дзеля вырашэння гэтага недахопу інфармацыі ўкладальнікамі і быў зроблены аналіз адпаведных нарматыўных прававых дакументаў. (Уступнае слова)
Каталёг: Kamunikat.org