![]() |
![]() |
Cяргей Чыслаў нарадзіўся 15 красавіка 1967 г. у Менску. Вучыўся у СШ 65 и 50. Пасля заканчэння школы паступіў у Менскую Вышэйшую інжэнерна-зенітную вучэльню (дзе у 1988 г. заснаваў Вольнае згуртаванне вайскоўцаў, за што неаднаразова атрымліваў дысцыплінарныя выракі) скончыўшы якую ў 1989 г., выправіўся на службу ў Забайкальскую ваенную акругу, што месцілася на мяжы з Кітаем.
У Забайкальскай ваеннай акрузе праслужыў да 1991 г., 5 разоў звяртаўся да кіраўніцтва акругі з рапартамі з просьбай аб пераводзе на службу ў Беларусь, на якія рэгулярна атрымліваў адмовы. Пасля падачы рапарта на звальненне, быў зволены па скарачэнні.
Утрымоўвае 8000 словаў і словазлучэнняў сучаснай вайсковай і побытавай лексікі. Прызначаны для вайскоўцаў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, памежных і ўнутраных войскаў. выкладчыкаў і навучэнцаў вайсковых і цывільных навучальных установаў, а таксама для настаўнікаў фізкультуры і данаборнай падрыхтоўкі беларускіх школаў і сярэдніх спецыяльных навучальных установаў. Болей »