Някляеў Уладзімір

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Уладзімір Някляеў.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Эўрапейскі Саюз: што гэта такое

Эўрапейскі Саюз: што гэта такое?

кароткі інфарматар

Месца выхаду: Менск - Варшава

Дата выхаду: 2004

Рэдактар: Лялькоў Ігар

Выдавец: Беларускае Шуманаўскае таварыства, Полскі фонд імя Рабера Шумана

Катэгорыя: Эканоміка; Мэтадычная літаратура; Палітыка; Правы чалавека; Грамадзтва

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: EEDC — [1306]

Сыгнатура: XIV.4.LAL

Дадатковая даведка: --

Зборнік дае магчымасьць зацікаўленаму чытачу скласьці свае ўласныя ўяўленьні пра галоўную палітычную і эканамічную сілу на нашым кантынэньце -- Эўрапейскім Зьвязе. Асьветленыя такія тэмы, як гісторыя Эўрапейскага Зьвязу, праўны падмурак ЭЗ, палітычны і эканамічны лад ЭЗ, асноўныя сфэры агульнай палітыкі ЭЗ, выгада далучэньня да ЭЗ на прыкладзе новых чальчоў, пашырэньне ЭЗ на краіны Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы, таксама даецца сьціслы агляд дачыненьняў ЭЗ і Беларусі. З усіх дзяржаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы Беларусь да гэтага часу найменш акцэнтавала эўрапейскі вэктар у сваёй замежнай палітыцы. Безумоўна, гэта можна вытлумачыць унутрыпалітычным чыньнікам. Аднак немалую ролю ў такім разьвіцьці падзеяў адыграла і тое, што пэўны час адносіны зь Беларусьсю ўспрымаліся краінамі ЭЗ амаль выключна ў больш шырокім кантэксьце дачыненьняў з Расеяй. Але варта падкрэсьліць, што ў Беларусі сёньня самы вялікі патэнцыял супрацоўніцтва ды збліжэньня зь ЭЗ, паколькі яе дачыненьні з Эўропай знаходзяцца цяпер у вялікім мінусе. Разьвіцьцё сувязей Беларусі зь Эўразьвязам мае ўсе шансы быць плённым і імклівым – пры ўмове адпаведных унутрыпалітычных і эканамічных зьменаў у краіне ды наяўнасьці добра акрэсьленага эўрапейскага выбару для нашай краіны.

Каталёг: Kamunikat.org | EEDC

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле