Адважны Вінцук, Унія на Палесьсі

Унія на Палесьсі

Адважны Вінцук

Месца выхаду: Берасьце

Дата выхаду: 2004

Рэдактар: Бараноўскі Ігар

Выдавец: ГА Стары горад, Берасьцейская гарадзкая Рада ГА Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны, Берасьцейскае аддзяленьне МГА Гісторыка

Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Старога Гораду

Катэгорыя: Гісторыя; Культура; Рэлігія; Грамадзтва; Мэмуары

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: EEDC — [1578]

Сыгнатура: V.1.ADV

Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Ігара Бараноўскага

Вінцук Адважны, бадай мала хто зараз ведае імя гэтага асветніка, місіянера, каталіцкага святара. Асноўную частку свайго жыцця ён прысвяціў служэнню людзям пры дапамозе касцёла. Творы Вінцука гэта, у першую чаргу, байкі, вершы, а таксама пераклады з рускай Крылова, з польскай Красіцкага. Непасрэднай тэматыкай яго твораў была рэлігія. Палессе, як рэгіён, мае сваю адметнасць. Менавіта тут вёскі буйныя і густанаселеныя. А народ – палешукі – своеасаблівы, баязлівы, не любіць зменаў. Палессе і палешукі – героі твораў Вінцука Адважнага. Найбольш цікавым з іх з'яўляецца паэма "Унія на Палессі". Аўтар будуе твор у выглядзе спрэчкі паміж прадстаўнікамі розных канфесій, якія служылі ў мястэчку Альпень, што ў Столінскім раёне на Палессі. І толькі ўважліва аналізуючы сэнс твора, становіцца зразумелым, што гаворка ідзе не пра мястэчковую спрэчку, а пра шматлікія пытанні хрысціянскай еднасці, якія надзённыя і актуальныя і ў сённяшняй рэчаіснасці. Выданне кнігі стала магчымым дзякуючы Берасцейкай радзе Грамадскіх аб'яднанняў "Таварыства беларускай мовы" і "Гісторыка". (Н. Г.)

Каталёг: Kamunikat.org | EEDC

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле

Варта пазнаёміцца:

pdf
Адважны Вінцук, Выбраныя творы

Выбраныя творы

Адважны Вінцук

У кнізе прадстаўлены найбольш значныя творы вядомага беларускага пісьменніка-святара, айца-марыяніна Язэпа Германовіча (1890–1978), увайшоўшага ў беларускую літаратуру пад псеўданімам Вінцук Адважны. Шматграннасць яго творчай асобы прадстаўляюць творы паэзіі, прозы, а таксама ўспаміны, публіцыстыка і лісты, напісаныя ім у ранні перыяд творчасці (віленска-друйска-харбінскі) і позні, эміграцыйны, калі пасля перажытых рэпрэсій ён жыў у Лон... Болей »


pdf
Адважны Вінцук, Спрэчка пад касьцёлам

Спрэчка пад касьцёлам

Адважны Вінцук

Вінцук Адважны - літаратурны псэўдонім кс. Язэпа Германовіча (1890-1978). Нарадзіўся ён у Гальшанах у беднай сям'і. Бацька памёр, калі Язэп быў яшчэ зусім маленькі. Суседзі і сваякі раілі аўдавелай маці аддаць Язэпа на навуку да шаўца, але яна не згадзілася і, нягледзячы на цяжкасьці, зрабіла ўсё, каб сын стаў сьвятаром. У 1913 г. ён канчае Віленскую духоўную сэмінарыю і атрымлівае сьвятарскія сьвячаньні. Праз наступныя дзесяць гадоў пр... Болей »


Адважны Вінцук, Князь і лапаць

Князь і лапаць

Адважны Вінцук

Адважны Вінцук - нарадзіўся ў мястэчку Гальшаны Ашмянскага павета Віленскай губерні, цяпер Ашмянскі раён Гродзенскай вобласці. Паходзіў з сялянскай сям’і: бацькі — Станіслаў і Ганна (з дому Савіцкіх) Германовічы. У 1898—1902 гадах наведваў Гальшанскую народную школу, а наступныя чатыры гады — Ашмянскае гарадское вучылішча. У 1913 скончыў Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю. 29 чэрвеня 1913 пасвечаны ў святары, тады ж распачаў душпас... Болей »