![]() |
![]() |
Publication Place: Мінск
Publication Date: 2011
Editor: Багдановіч Ірына
Publisher: Кнігазбор
Book Series: Мастацкая літаратура
Sizes: 592 с.: [8] с. іл.
ISBN: 978-985-6976-82-0
Category: History; Belles-Lettres; Religion; Society; Biographies
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); private library in Bialystok (hardcopy)
У кнізе прадстаўлены найбольш значныя творы вядомага беларускага пісьменніка-святара, айца-марыяніна Язэпа Германовіча (1890–1978), увайшоўшага ў беларускую літаратуру пад псеўданімам Вінцук Адважны. Шматграннасць яго творчай асобы прадстаўляюць творы паэзіі, прозы, а таксама ўспаміны, публіцыстыка і лісты, напісаныя ім у ранні перыяд творчасці (віленска-друйска-харбінскі) і позні, эміграцыйны, калі пасля перажытых рэпрэсій ён жыў у Лондане (Марыян Гаўз). Сярод іх такія знакамітыя ў свой час творы, як вершы з віленскага зборніка «Беларускія цымбалы» (1933), напісаная ў Харбіне, а выдадзеная ў Вільні аповесць «Хлапец» (1935), успаміны з лагернага жыцця «Кітай, Сібір, Масква» (1962). Упершыню друкуюцца лісты і ўспаміны пра бацькоў з лонданскага архіва паэта. Пяцьдзесят восьмы том кніжнага праекта «Беларускі кнігазбор».
Catalog: Kamunikat.org | Прыватны кнігазбор
Uniatism at Palesse Vintsuk Advazhny Vintsuk Advazhny was an enlightener, missionary and Catholic priest who spent his life serving people with the help of the Catholic Church. Vintsuk wrote tales and poems, translated Krylov from Russian into Belarusian, and Krasicki from Polish. He mostly wrote about religion. Palesse is a distinctive area with big and populated villages. Its residents called Paleshuki are strange, cautious pe... More »
Вінцук Адважны - літаратурны псэўдонім кс. Язэпа Германовіча (1890-1978). Нарадзіўся ён у Гальшанах у беднай сям'і. Бацька памёр, калі Язэп быў яшчэ зусім маленькі. Суседзі і сваякі раілі аўдавелай маці аддаць Язэпа на навуку да шаўца, але яна не згадзілася і, нягледзячы на цяжкасьці, зрабіла ўсё, каб сын стаў сьвятаром. У 1913 г. ён канчае Віленскую духоўную сэмінарыю і атрымлівае сьвятарскія сьвячаньні. Праз наступныя дзесяць гадоў пр... More »
Адважны Вінцук - нарадзіўся ў мястэчку Гальшаны Ашмянскага павета Віленскай губерні, цяпер Ашмянскі раён Гродзенскай вобласці. Паходзіў з сялянскай сям’і: бацькі — Станіслаў і Ганна (з дому Савіцкіх) Германовічы. У 1898—1902 гадах наведваў Гальшанскую народную школу, а наступныя чатыры гады — Ашмянскае гарадское вучылішча. У 1913 скончыў Віленскую духоўную каталіцкую семінарыю. 29 чэрвеня 1913 пасвечаны ў святары, тады ж распачаў душпас... More »