Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2014
Выдавец: Галіяфы
Памеры: 318 с.
ISBN: 978-985-7021-57-4
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2014 by Анатоль Кудласевіч, Галіяфы
Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
У зборнік духоўнай прозы і паэзіі Анатоля Кудласевіча “Трынаццаць дзён” уваходзяць творы, якія часткова друкаваліся ў перыёдыцы або выходзілі асобнымі выданнямі. Кніга зацікавіць перш за ўсё людзей увацаркоўленых альбо тых, хто толькі набліжаецца да царквы і пачынае самастойна шукаць адказы на вечныя пытанні. Аўтарскае крэда палягае ў думцы, што літаратура павінна абуджаць душу і розум чалавека, каб скіраваць яго да вечных каштоўнасцей і пракавечных ісцін, кажучы па-іншаму, літаратура і мастацтва, калі яны сапраўдныя, падштурхоўваюць чалавека да храма. Вечныя пытанні быцця, пытанні жыцця і смерці, месца чалавека на зямлі, яго адказнасць перад Богам і перад нашчадкамі – усё гэта хвалюе аўтара: рэлігія, філасофія, чалавек – асноўныя тэмы зборніка. Для шырокага кола чытачоў.
Калі проста ноты, то ўсё тут зразумела: запісаны пэўным спосабам музычны твор, але зорныя ноты — гэта ўжо загадка, таямніца, урэшце, ёмкая і прыгожая паэтычная метафара. Не сказаць, што Анатолю Кудласевічу падуладны мелодыі Сусвету, аднак бездакорны слых, скіраваны да зорак, у яго ёсць, і тыя далёкія нябесныя мелодыі, праходзячы праз яго сэрца, зліваюцца з шалёнымі рытмамі сучаснага жыцця. Напэўна, гэта таму, што чалавек увогуле істота ... Болей »
Вечныя пытанні быцця, пытанні жыцця і смерці, месца чалавека на зямлі, яго адказансць перад Богам і перад нашчадкамі — усё гэта хвалюе аўтара. Рэлігія, філасофія, чалавек — асноўная тэма гэтага зборніка. Першая кніга вершаў. Рэдка хто здагадваецца, колькі надзей і асцярогаў звязвае з ёю аўтар. Упершыню сабраны разам творы, расціданныя па газетных і часопісных старонках, упершыню сабраны радкі, яшчэ нідзе не надрукаваныя, вядомыя толькі... Болей »
Калі Антон Пракопавіч атрымліваў ганарар за чарговую кніжку і ставіў насупраць свайго прозвішча подпіс, то ледзь не плакаў ад крыўды. «І гэта ўсё? - выціснуў збялелымі і дрыготкімі вуснамі. «Усё!» - адказала бухгалтарка. Ён сарамліва схаваў грошы ў партфель і пачырванеў. З выдавецтва выйшаў пануры: высокая постаць, здаецца, яшчэ больш сагнулася ад цяжкіх думак, што не давалі спакою апошнія гады. Ён ішоў, пастукваючы кульбакай па асфальц... Болей »