Арашонак Арцём

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Арцём Арашонак.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Рудкоўскі Пётр

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Пётр Рудкоўскі.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

фон Грымэльсгаўзэн Ганс Якаб Крыстофэль, Авантурнік Сімпліцысімус

Авантурнік Сімпліцысімус

фон Грымэльсгаўзэн Ганс Якаб Крыстофэль

Загаловак на мове арыгіналу: Der abenteuerliche Simplicissimus

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 1997

Выдавец: Мастацкая літаратура

Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Пераклады

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)

Дадатковая даведка: Пераклад зроблены з выдання: H. J. Chr. Von Grimmelshausen. Der abenteuerliche Simplicissimus. Insel Taschenbuch 739. Insel Verlag, Frankfurt am Main, 1983. Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Васіля Сёмухі

[…] Найважнейшай заваёвай нямецкай культуры ХVII стагоддзя стала стварэнне нацыянальнай раманнай формы, і гонар гэты выпаў на долю Ганса Якаба Крыстофа (Крыстофэля) фон Грымэльсгаўзэна (каля 1622 – 1676), творчасць якога стала вынікам горкага вопыту Трыццацігадовай вайны… Як лірыка Грыфіуса назаўжды стала адной з вяршынь паэзіі барока, так раман Грымэльсгаўзэна – несумненная вяршыня прозы барока, яго найбольш яскравы ўзор. І, бадай што, ні адзін з твораў той эпохі не стаў такім бязлітасна праўдзівым дакументам свайго часу, як “Сімпліцысімус”[…] Гэта раман пра лёс народны і лёс чалавечы ў смутны, страшны, хаатычны час, раман пра блуканні і пакуты чыстай душы, якая не можа не запляміць сябе брудам і брыдотай гэтага свету, але не можа і не змагацца за сваю цнатлівасць і праведнасць. Гэта трагічны твор, насычаны нястрымнай весялосцю, якая яшчэ больш падкрэслівае трагічнасць часу. У ім гучыць гамерычны смех, бо народ і ў самыя цяжкія часіны не страчвае гумару, здольнасці смяяцца са свету і з сябе, гэта сапраўды выратавальны смех. (Г. Сініла, Прадмова, фрагмент)

Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура

Каталёг: Kamunikat.org | Прыватны кнігазбор

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Шлях да самога сябе
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Зачын
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Кніга першая
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Кніга другая
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Кніга трэцяя
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Кніга чацьвёртая
Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Кніга пятая