Перакладчык: Сёмуха Васіль
Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Пераклады
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Перакладзена з Інтэрнэт-выдання: http://www.frank.deutschesprache.ru/ Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Васіля Сёмухі
Я пачаў пісаць “Юстыцыю” ў 1957 годзе і разлічваў закончыць раман за некалькі месяцаў. Але тут умяшалася іншая праца – “Франк V”, а “Юстыцыя” засталася ляжаць. Далейшыя спробы вярнуцца да рамана закончылася няўдачай, апошні раз – у 1980 годзе; ён павінен быў стаць трыццатым томам збору маіх твораў. Але выпала няўдача: спрабуючы прадоўжыць дзеянне, я ніяк не мог успомніць, як яно ў мяне было задумана. Увесну 1985 года Даніэль Кіль прапанаваў мне выдаць “Юстыцыю” ў выглядзе фрагмента. Я згадзіўся не без ваганняў, рашыў дапісаць яшчэ адзін асноўны раздзел , але пасля пачаў перапісваць і дапаўняць раман, змяніўшы пачатковую задуму. У завяршэнне хачу падзякаваць Шарлоце Кер, сваёй жонцы. Ёй я абавязаны каштоўнымі парадамі, як і нястомнай, крытычнай увагай да маёй працы. (Фрыдрых Дзюрэнмат)
Каталёг: Kamunikat.org
Фрыдрых Дзюрэнмат (Friedrich Dürrenmatt, 1921 – 1997), швейцарскі драматург, белетрыст і эсэіст, нарадзіўся ў Кональфінгене, кантон Берн, у сям’і пратэстанцкага святара. Вывучаў у Берне і Цюрыху тэалогію, філасофію, прыродазнаўчыя навукі, мастацтва і літаратуру. З 1952 г. – вольны літаратар. У 1959 г. атрымаў шылераўскую прэмію горада Мангайма, за якою паследавалі іншыя ганаровыя прызнанні на радзіме і за мяжой. З 1969 г. з невялікімі п... Болей »