Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 1998-11
Перакладчык: Сёмуха Васіль
Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Пераклады
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Перакладзена з выдання: Friedrich Dürrenmatt. Die Panne. Eine noch mögliche Geschichte. Verlag Volk und Welt. Berlin 1969 Крыніца Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Васіля Сёмухі
Фрыдрых Дзюрэнмат (Friedrich Dürrenmatt, 1921 – 1997), швейцарскі драматург, белетрыст і эсэіст, нарадзіўся ў Кональфінгене, кантон Берн, у сям’і пратэстанцкага святара. Вывучаў у Берне і Цюрыху тэалогію, філасофію, прыродазнаўчыя навукі, мастацтва і літаратуру. З 1952 г. – вольны літаратар. У 1959 г. атрымаў шылераўскую прэмію горада Мангайма, за якою паследавалі іншыя ганаровыя прызнанні на радзіме і за мяжой. З 1969 г. з невялікімі перапынкамі працаваў загадчыкам літаратурнай часткі, рэжысёрам і членам дырэктарата тэатра ў Базелі, пры гэтым займаўся журналістыкай. Хоць Дзюрэнмат напісаў некалькі твораў мастацкай прозы і некаторыя з іх (“Суддзя і ягоны кат” – 1952, “Падазрэнне” – 1952, “Аварыя” – 1956) прынеслі яму еўрапейскую вядомасць, ягоная слава грунтуецца ў першую чаргу на дасягненнях у драматургіі. Рашаючым крокам для Дзюрэнмата бала ягоная палеміка з тэорыяй тэатра і пастановачнай практыкай Бэртальда Брэхта. Першы сапраўды значны поспех на сцэне прынеслі яму камедыі “Жаніцьба пана Місісіпі” (1952) і “Анёл ляціць у Вавілон” (1953). У 1956 г. з’явілася з’едлівая сатыра, амаль сенсацыйная “трагічная камедыя” “Візіт старой дамы”, з якою Дзюрэнмат здзейсніў канчатковы прарыў у тэатр. І пазней, бадай, самая славутая камедыя “Фізікі” (1962), якая з трыумфам прайшла па сцэнах свету, сваёй арыгінальнай формай і пастаноўкай прымусіла грамадскасць прыслухацца да голасу Дзюрэнмата і безагаворачна прызнаць заваяваныя ім пазіцыі.
Каталёг: Kamunikat.org
Я пачаў пісаць “Юстыцыю” ў 1957 годзе і разлічваў закончыць раман за некалькі месяцаў. Але тут умяшалася іншая праца – “Франк V”, а “Юстыцыя” засталася ляжаць. Далейшыя спробы вярнуцца да рамана закончылася няўдачай, апошні раз – у 1980 годзе; ён павінен быў стаць трыццатым томам збору маіх твораў. Але выпала няўдача: спрабуючы прадоўжыць дзеянне, я ніяк не мог успомніць, як яно ў мяне было задумана. Увесну 1985 года Даніэль Кіль прапан... Болей »