Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 1989
Перакладчык: Сёмуха Васіль
Выдавец: Мастацкая літаратура
Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Пераклады
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Дадатковая даведка: Пераклад зроблены з выдання: Poesiealbum 32. Karl Marx. Verlag Neues Leben. Berlin, 1970 Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Васіля Сёмухі
Так, гэта Карл Маркс. Той самы. Якога ўсе ведаюць… Але, мабыць, далёка не ўсе ведаюць, што яму было і 18, што ён быў малады, закаханы, а значыцца -- пісаў вершы, на што пазней ужо не ставала часу, а, можа, і натхнення на «этих глупостев»… А пакуль што перад намі ў сонме анёлаў, дэманаў, у блакітным звоне, сярод традыцыйных вобразаў найрэальнейшае – зямное каханне дваіх людзей і словы, якімі пра гэта каханне сказана, часам наіўныя, часам рамантычна-ўзнёслыя, а то і гулліва-жартоўныя, “эфірныя”… За вершамі стаіць шырокі і неабсяжны свет нямецкай паэзіі, у якім малады паэт адчувае сябе свабодна і абазнана. Мы чуем матывы нямецкіх народных баладных песняў, сатырычных шванкаў і фрывольных эпіграм. Чуем і з’едлівую мефістофелеўскую іронію, і багаборчыя прамэтэеўскія сарказмы вялікага “бязбожніка” Гётэ, рамантычныя парыванні, шылераўскае бунтарства і прагу подзвігу, які ў Гётэ быў пачаткам усяго сутнага (“спачатку подзвіг быў!”), -- а ў юнага Маркса прабіваецца рэвалюцыянізуючым пачаткамк ужо не Божай, а чалавечкай дзейнасці – “Не згінацца баязліва /І пакорліва ў ярме, /Бо ў жаданнях і парывах /Прага подзвігу жыве.” (Васіль Сёмуха)
Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура
Каталёг: Kamunikat.org