Нарадзіўся 7.10.1956 г. у беларускім горадзе Гродна, у сям'і рабочых.
У 1979 г. скончыў гістарычны факультэт БДУ, гістарычнае аддзяленне. У 1979-1983 гг. вучыўся ў завочнай аспірантуры БДУ, у 1995-1998 гг. – у дактарантуры БДУ. Уплыў на фарміраванне навуковых поглядаў аказалі кандыдат гістарычных навук П.І. Краўчанка, доктар гістарычных навук, прафесар І.В. Аржэхоўскі, доктар гістарычных навук, прафесар П.І. Брыгадзін.
У 1984 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Гандаль у Беларусі ў перыяд крызысу феадальна-прыгонніцкіх адносін (30 – 50-е гады ХIX ст.) (навуковы кіраўнік кандыдат гістарычных навук, дацэнт М.П. Баранава), а ў 2001 г. абараніў доктарскую дысертацыю «Грамадска-палітычнае жыццё на землях Беларусі (1772–1863 гг.)”.
У 1974–1979 гг. працаваў настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства ў Гарадзішчанскай СШ. Баранавіцкага р-на, Брэсцкай вобл. У 1982-1995, 1998-2001 і з 2005 г. выкладаў на кафедры гісторыі славянскіх дзяржаў Гродзенскага універсітэта, з 2001 па 2005 г. – прарэктар па навуковай рабоце УА “Гродзенскі дзяржаўны абласны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі”. З 1 верасня 2005 г. – прафесар кафедры гісторыі славянскіх дзяржаў ГрДУ, з сакавіка 2007 г. - прафесар кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму, выконваючы абавязкі загадчыка кафедры, з сакавіка 2008 г. – загадчык гэтай кафедры.
Вобласць навуковых інтарэсаў: сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1 пал. ХІХ ст., грамадска-палітычнае развіццё зямель Беларусі ў 1772-1863 г., гісторыя Гродна і Гродзеншчыны (Х–ХХ вв.), развіццё турызму ў Панямонні.
Агульная колькасць публікацый на 1.01.2009 г. – 257 навуковых прац, 9 навукова-метадычных і 8 аўтарскіх, творчых.
Дадзеная кніга не з’яўляецца звычайным дапаўненнем і пашыраным выданнем кнігі “Кронан: Летапіс горада на Нёмане. 1116-1990 гг.”. Гэта канцэптуальна новы твор. Збліжае дзве кнігі храналогія Гродна, але яна пададзена значна глыбей і шырэй па праблематацы і цалкам у рамках новай перыядызацыі гісторыі горада. Інфармацыйны рад дапаўняюць фрагменты дакументаў нярэдка недаступныя масаваму чытачу. Болей »
Autorzy przedstawiają dzieje Białorusi od czasów najdawniejszych do 1991 roku, kiedy to na mapie świata pojawiło się niezależne państwo białoruskie. Celem ich publikacji jest przybliżenie polskiemu czytelnikowi historii ziem białoruskich w aspekcie politycznym, etnicznym, kulturowym i ekonomicznym. Uwadze autorów nie uszły także kwestie sporne, budzące niesłabnące zainteresowanie w Polsce i Białorusi. Novum tej publikacji polega na zamy... Болей »
Аўтар кнігі распавядае пра гісторыю рамяства у г. Гродне ў розныя перыяды яго развіцця, з X стагоддзя да нашага часу Чытач даведаецца пра спецыялізацыю гарадзенскіх рамеснікаў пазнаёміцца з некаторымі з іх па прозвішчам, з карпаратыўнымі арганізацыямі рамеснікаў (цэхамі). У завяршэнні называюцца сённяшнія майстры, якія працягваюць традыцыі старажытнага рамяства і промыслаў Ілюстрацыі дадуць вобразнае ўяўленне аб творчасці гарадзенскіх р... Болей »
Гэтая кніга, напісаная вядомымі гісторыкамі і краязнаўцамі, з’яўляецца цікавай спробай данесці да маладзейшага пакалення гродзенцаў подых мінуўшчыны, пазнаёміць іх з найбольш важнымі падзеямі і постацямі тысячагадовай гісторыі Горадзена – Grodno – Гродна. Гістарычнае “Гродназнаўства” – гэта аповед пра гродзенскія эпізоды біяграфій вялікага князя Вітаўта і караля Стэфана Баторыя, змагароў за вольнасць Тадэвуша Касцюшкі і Кастуся Каліноўс... Болей »
У першай частцы кнігі падаецца нарыс гісторыі масонства на землях Беларусі, прыводзяцца спісы братоў масонскіх ложаў. На аснове сабранага матэрыялу з архіўных і бібліятэчных сховішчаў Беларусі, Польшчы, Літвы, Расіі, Германіі прадстаўлены браты масонскіх ложаў, якія дзейнічалі на землях Беларусі ў канцы ХVІІІ – першай чвэрці ХІХ ст. У дадатках прыводзяцца спіс крыніцаў і літаратуры, тлумачальны слоўнік тэрмінаў, кароткая гісторыя патаем... Болей »
У дадзеным выданні складальнікі ажыццявілі спробу пры дапамозе дакументаў адлюстраваць ў храналагічнай паслядоўнасці дзейнасць усіх “начальнікаў” Гарадзенскай губерні з пачатку ХІХ стагоддзя да 1917 года. Па сваёй форме гэтае выданне ўяўляе сабой дакументальна-біяграфічныя нарысы, што робіць яго наватарскім. Аўтары ўзялі пад увагу шматвобразнасці чытацкіх зацікаўленняў і прыгатавалі публікацыю такім чынам, што будзе яе цікава чытаць як ... Болей »
У манаграфіі даследуецца комплекс пытанняў, звязаных з заходнім рэгіёнам Беларусі ў часы напалеонаўскіх войнаў (1805 - 1815): дэмаграфічныя і гаспадарчыя змены, планы Французскай і Расійскай імперый і іх саюзнікаў у дачыненні да заходнебеларускіх земляў, баявыя дзеянні падчас вайны 1812 года, удзел насельніцтва заходняга рэгіёну Беларусі ў "напалеонаўскай эпапеі" і іншыя. Аўтары ўпершыню шырока выкарыстоўваюць шматлікія архіўныя крыніцы... Болей »
У чарговай кнізе серыі "Мой горад" звсрнута ўвага на губернскі перыяд гісторыі Гродна. Аўтар, абапіраючыся на разнастайныя дакументальныя крыніцы, раскрывае старонкі эканамічнага, палітычнага і культурнага жыцця губернскага Гродна. Разлічана на дзяцсй сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, а таксама на ўсіх. хто цікавіцца гісторыяй Гродна. Можа быць выкарыстана як дапаможнік па краязнаўчых курсах у школах, гімназіях, ліцэях. Болей »
У манаграфіі разглядаюцца польская, руская і ліцвінская плыні грамадска-палітычнага жыцця на землях Беларусі, нараджэнне беларускага нацыянальна-вызваленчага руху. На падставе работ айчынных і замежных аўтараў, апублікаваных і неапублікаваных дакументальных і апавядальных крыніц асвятляюцца механізм далучэння зямель Беларусі да Расійскай імперыі, палітыка да іх расійскага ўрада, роля і значэнне зямель Беларусі ў польскім і рускім апазіц... Болей »
Манаграфія напісана на аснове новых і малавядомых дакументалыіых крыніц XIX-XX ст. Для яе напісання шырока выкарыстаны ўспаміны, дзённікі, лісты, запісы інш. мемуарная снадчына сведкаў тых падзей, дакументы, якія былі напісаны дзекабрыстамі іх літаратурныя гворы і інш. На багатым (|)акталагічным матэрыяле паказана роля Беларусі у гісторыі дзекабрызма. Асвятляюцца сувязі сяброў тайных таварыстваў з беларускім краем, расказваецца пра дзек... Болей »