![]() |
![]() |
Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2003
Рэдактар: Кабашнікаў К. П., Барташэвіч Г. А.
Рэдакцыйная калегія: Бандарчык В. К., Грынблат М. Я., Кабашнікаў К. П., Фядосік А. С., Ялатаў В. I.
Выдавец: Беларуская навука
Выдавецкая сэрыя: Беларуская народная творчасць
ISBN: 985-08-0552-8
Катэгорыя: Этнаграфія; Мастацкая літаратура
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
УДК: 398.2(476)
У прадмове да першай часткі тома разглядаліся пытанні паходжання чарадзейных казак, іх працоўная аснова, характар сувязі з рэчаіснасцю, сістэма вобразаў, ідэйна-тэматычны змест, нацыянальная спецыфіка і некаторыя іншыя праблемы, што вызваляе зараз ад неабходнасці зноў звяртацца да гэтых пытайняў. Мэта гэтых радкоў — пазнаёміць чытача з творамі другой часткі тома «Чарадзейныя казкі», даць да іх неабходныя тлумачэнні.
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларуская навука
Каталёг: Kamunikat.org
Упершыню выданне выйшла ў 1973 г. У гэты том уключаны характзрныя для беларускага казачнага эпасу творы пра асілкаў, на былінныя сюжэты і іншыя. Матэрыялы ўзяты з друкаваных крыніц, большасць якіх зараз практычна недаступна шырокаму колу чытачоў, і з архіваў. Пры адборы тэкстаў улічваліся іх мастацкія вартасці і навуковая каштоўнасць. Ва ўступным артыкуле і каментарыях да тэкстаў раскрываюцца ідэйныя і мастацкія асаблівасці чарадзейных ... Болей »
"Былі сабе кароль з каралевай, і не было ў іх дзяцей. Так яны сумавалі праз гэта, так сумавалі, што і сказаць няможна. Ужо і ўсе святыя крыніцы на свеце пааб'ездзілі, і маліліся, і бажыліся, і пацеры ўвесь час казалі — чаго толькі не рабілі, а ўсё дарма. Але нарэшце каралева такі зацяжарыла і нарадзіла дачку. Хрэсьбіны справілі пышныя. За хросных маці да маленькай прынцэсы паклікалі ўсіх чараўніц, якіх толькі ўдалося знайсці ў каралеўст... Болей »