Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1985
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памеры: 135 с., 21 см
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 1985 by Коўтун В.
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Новая кніга паэткі складзена з дзвюх частак: «Вясенняе прычасце» і «Партрэты». Першая — «Вясенняе прычасце» — прасякнута святлом лірычных пачуццяў, прагай высокіх духоўных і грама-дзянскіх ідэалаў. «Партрэты» — гэта вострасюжэтная галерэя лёсаў і характараў вядомых паэтаў і вучоных. Вершы і паэмы пра Пушкіна, Байрана, вучонага-археолага Эванса, Апалінэра, Купалу, Цётку напісаны метафарычна і вобразна, з праекцыяй на сучаснасць.
Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура
Каталёг: Kamunikat.org
Вы, што яшчэ не паўсталі.— Ведайце ў спратах зямлі: Сад гефсіманскай пячалі Вырас на нашай крыві. Вы, што мой боль не спазналі, Ведайце з хмары тугой: Сад гефсіманскай пячалі Змераны нашай хадой. Вы, хто не роджаны сталі, Знайце ў спаленні дажджом: Сад гефсіманскай пячалі Нас — не сустрэне ужо. Болей »
Гэты зборнік - апошні, які сюіала пры жыцці выдатная беларуская паэтка і грамадская дзеячка Валянціна Коўтун. У яго ўвайшлі лепшыя творы Валянціны Міхайлаўны, у тым ліку вядомая нізка вершаў «Малітва да Калымы», напісаных ад імя Лесі Беларускі - увасаблення подзвігу беларускіх жанчын, паэмы, лібрэта оперы, прысвечанай святой Ефрасінні Полацкай. Зборнік будзе годным падарункам усім аматарам беларускай літаратуры і помнікам ягонай аўтарцы... Болей »
Распачаць стварэнне рамана-жыція, прысвечанага не проста незвычайнай жанчыне свету, а святой Апякунцы цэлага народа, падзвігла мяне, думаецца, найперш шматгадовая праца ў Міжнародным жаночым фондзе святой Еўфрасінні Полацкай. Аднак узяцца за пісьменніцкае пяро насмелілася я толькі пасля неардынарнай падзеі - начнога аб'яўлення мне самой Еўфрасінні. Прыбачыўся якраз той момант, калі найпадобнейшая ігумення з Полацка разам з іншымі паломн... Болей »
У кнізе тры разьдзелы, кожны з якіх — знакавая веха ў творчасьці і лёсе паэтэсы. Першы разьдзел «Лірыка» склалі паэтычныя творы розных гадоў, другі — «Балады памяці». Пра трэці — «Перастварэнні» — варта сказаць асобна. Ён, у пэўным сэнсе, унікальны. Апроч перакладаў з украінскай мовы (найперш і найбольш з Ліны Кастэнкі), тут друкуюцца пераствораныя вершы Лесі Беларускі — дзяўчыны з Маладзечна Ларысы Марозавай, якая пісала свае вершы ў с... Болей »
Творы Валянціны Коўтун добра вядомы чытачам не толькі Беларусі, але Украіны, Літвы, Расіі, іншых краін. Раман «Крыж міласэрнасці» ў еўрапейскай літаратуры — з'ява унікальная. Гісторыка-біяграфічная дылогія створана на аснове жыцця і творчасці славутай паэтэсы, сястры міласэрнасці пачатку стагоддзя Алаізы Пашкевіч (Цёткі). На старонках вострасюжэтнай кнігі ажывае шмат іншых знакамітых людзей пераломнай эпохі — Я. Купала, І. Франко, Э... Болей »
Галоўная тэма зборніка — першае каханне. Героі апавяданняў — людзі маладыя, няўрымслівыя ў выбары жыццёвага шляху і пошукаў высокіх грамадзянскіх ідэалаў. Пісьменніца па-мастацку пераканаўча, рэалістычна перадае «біяграфію» іх пачуццяў: першае захапленне і нечаканае расчараванне, безагляднае імкненне маладога чалавека да шчасця і балючыя апёкі. Адначасова рашаюцца праблемы ўзаемасувязі лёсу з грамадскай этыкай і мараллю. Болей »
Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова паэтэса Валянціна Коўтун уключыла ў гэтую кнігу лепшыя вершы і паэмы з раней выдадзеных кніг. Яе лірыка, пранізаная святлом высокіх духоўных парыванняў, звернутая да самых тонкіх інтымных пачуццяў, прыцягвае ўвагу чытачоў сваім імкненнем асэнсаваць незвычайныя драматычныя лёсы выдатных паэтаў-бунтароў розных эпох: Байрана, Цёткі, Купалы. Праз багатую сімволіку і метафарычнасць паэтэсе ўда... Болей »
У новай кнізе лірыкі паэтэса закранае гераічнае мінулае нашага народа, яе хвалюе наш сённяшні працоўны дзень, піша яна і пра запаветныя мроі нашага сучасніка. Многія творы В. Коўтун маюць фальклорную аснову. Паэма «На зломе маланкі» прысвечана нашай цудоўнай паэтэсе-рэвалюцыянерцы Элаізе Пашкевіч (Цётцы). Болей »
Другі зборнік Валянціны Коўтун склалі вершы пра наш час і справы сучаснікаў. Тэматыка паэм — вытокі мужнасці і няскоранасці нашага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Многія творы напісаны на фальклорнай аснове. Болей »