Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 1957
Выдавец: Галоўнае праўленне Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы
Катэгорыя: Культура; Мастацкая літаратура
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [4144]; EEDC — [1810]
Галоўнае Праўленне Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы, з сядзібай у Беластоку ідучы на сустрэчу ініцыятыве беларускай моладзі ў пашырэнні мастацкай самадзейнасці ў межах Народнай Польшчы выдае першае сваё выданне «Зборнік сцэнічных твораў» для гурткоў мастацкай самадзейнасці. Складаецца ён з трох п'ес аднаактовых і адной п'есы дбух-актовай «Пярэстая красуля» А. Чужыніна, «Боты» (пераклад з украінскага М. Крапіўніцкага), «Міхалка» (з польскага пераапрацавана Далецкімі) і «Мікітаў Лапаць» М. Кудзелькі. Думаем, што гэты зборнік п'ес дапаможа нашай моладзі ў арганізіванні драматычных гурткоў. (Ад выдавецтва, фрагмент)
Зборнік сцэнічных твораў прызначаецца для гурткоў мастацкай самадзейнасці Беларускага грамадска-культурнага таварыства. Першы падобны зборнік паявіўся яшчэ ў 1957 годзе. Ён саслужыўу добрую службу. Змешчаныя ў ім п’есы ставіліся дзесяткі разоў. Яны паяўляліся амаль на ўсіх штогадовых аглядах драматычных гурткоў БГКТ. Пазней Беларускае таварыства, эксперыментуючы, выдавала асобныя п’есы рознымі спосабамі ў якасці спецыяльнага дадатка да ... Болей »