Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2004
Перакладчык: Курс Сьвятлана
Выдавец: VivaFutura
Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Пераклады
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: EEDC — [2854]
Сыгнатура: IV.2
Лета ў Віцебску блізілася да канца. Удзень сонца прыпякала брук турэмнага двара й заканчвала сваё шэсьце за чырвонымі мурамі суседняга гмаху. З панадворку чуліся крокі вязьняў, што мерна шыбавалі да лазьні, і гукі расейскіх камандаў упомешку з бразгатам ключоў. Калідорны, напяваючы, чытаў газэту, час ад часу складваў яе й падыходзіў да круглага вочка ў дзьвярох. Быццам па знаку, дзьвесьце позіркаў адрываліся ад столі й сыходзіліся на лінзе „вочка”. З-пад цыратовага казырку на нас глядзела вялікае вока й, абабегшы камэру невыразным позіркам, зьнікала пад грукат бляшанае засаўкі. Тры ўдары ботам у дзьверы азначалі: „Рыхтуйцеся да вячэры”. Сыгнал да вячэры перарываў нашую дзённую дрэмку, мы падхопліваліся з цамянтовае падлогі напаўапранутыя. З глінянымі місамі ў рукох чакаючы гарачае вячэрняе баланды, мы адлівалі ў высокі бак абедзенную баланду. Сем ці шэсьць струменьчыкаў сікуноў сутыкаліся ў цэнтры парашы, выгінаючыся, быццам дугі фантану, і віравалі да самага дна, падымаючы ля сьценак шумавіньне. Перш чым зашпіліць нагавіцы, мы няўцямна пазіралі на свае аголеныя пахвіны, сагнуўшыся, як дрэвы на неўраджайных палявых межах. (Частка першая, фрагмэнт)
Каталёг: Kamunikat.org | EEDC | Прыватны кнігазбор
Густаў Герлінг-Грудзіньскі — выдатны польскі пісьменьнік эўрапейскага фармату. Я адчуваю, што, прачытаўшы гэтае сьцьвярджэньне, нават тыя беларускія чытачы, якія цікавяцца польскай літаратурай і культурай глыбей, толькі недаверліва сьцепануць плячыма. Сапраўды? Нейк мы ня чулі раней. Гадоў 10-15 таму і ў Польшчы мала хто чуў прозьвішча Герлінга-Грудзіньскага, ня кажучы ўжо пра тое, каб прачытаць нешта зь ягонай творчасьці. Бо Герлінг-Гр... Болей »