![]() |
![]() |
Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1997
Выдавец: Мастацкая літаратура
Выдавецкая сэрыя: Першая кніга паэта
Памеры: 79 с.
ISBN: 985-02-0359-5
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Прайсці, спазнаць, зведаць свет жывога і мёртвага, «каб толькі назад вярнуцца, дзе ўсё зразумела і проста»,— асноўны матыў вершаў Ларысы Раманавай. Ларыса Раманава нарадзілася ў 1968 годзе ў вёсцы Покаць Чачэрскага раёна. Скончыла філалагічны факультэт ГДУ імя Францыска Скарыны. Працуе ў Веткаўскім музеі народнай творчасці. Вершы друкаваліся ў альманаху «Тутэйшыя», у выданнях: «Наша ніва», «Аксамітны жах», «Атава», «Маладосць», «Крыніца», «Першацвет».
Выдаўцы і выдавецтвы: Мастацкая літаратура
Каталёг: Прыватны кнігазбор
ІІІто такое — час? Чаму і калі ён бывае «добрым» і «нядобрым»? Што такое — сон? Што такое — слова? Часу наш свет — гэта «вялікі пасеў»? Чаму Вялікі пост у загадках — гэта лесвіца або мост? Што такое — душа чалавека? У чым палягае таямніца прыгожага, таямніца чалавека, таямніца творчасці? На гэтыя ды іншыя пытанні ёсць безліч адказаў матэматыкаў, фізікаў, філосафаў, пісьменнікаў, медыкаў і г. д., імёны якіх не канулі ў Лету. Гэта — спрад... Болей »
Аўтар творыць прастору для сваіх вершаў. Гэтым яна найперш цікавая, і ў тым выпадку, калі перакрэслівае і руйнуе звыклыя ўяўленні пра розныя жыццёвыя праявы: “Вучыся сасне ў сасны, бамбуку ў бамбука… уцякай ад самога сябе. Ісціна не асягнецца, калі не адслоніш сябе” (Мацуа Басё). У “вандроўнай” паэзіі Ларысы Раманавай — імкненне зведаць сутнасць рэчаў, боль існавання, раствораны ў светабудове, спакойная радасць самоты. Болей »