Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2009
Выдавец: Медысонт
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэчка часопісу Дзеяслоў
Памеры: 66 с.
ISBN: 978-985-6887-28-7
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2009 by Дзмітры Плакс, Медысонт - афармленне
Кнігазбор: прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
УДК: 821.161.3-8
Кніга Дзмітрыя Плакса складаецца з новых тэкстаў i фота мастака i пісьменніка. Характарызуючы жанр, у якім напісаныя ягоныя вершы, сам аўтар робіць акцэнт на форме, называючы іх своеасаблівымі "рэчытатывамі". "У Швецыі адзін з крытыкаў назваў гэта "культурным рэпам", – кажа спадар Плакс. İ дадае: "Гэта своеасаблівы канструктар, як дзіцячыя кубікі "Лега". Я ўжо цяпер працую над наступнаю кніжкаю, дзе паспрабую паказаць прыклад, што з гэтых кубікаў можна зрабіць". "У кнізе няма штампаў. Дзмітрый Плакс не баіцца рызыкаваць, і таму ў ягонай кнізе шмат добрых знаходак, як у змесце, так і ў форме". (Андрэй Хадановіч, літаратар і старшыня ПЭН-цэнтру)
Выдавецкія сэрыі: Бібліятэчка часопісу Дзеяслоў
Каталёг: Прыватны кнігазбор