![]() |
![]() |
Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 1997
Выдавец: Дзяржаўнае прадпрыемства Дом прэсы
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэка Часопіса Маладосць
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: EEDC — [178]
Сыгнатура: V.1.DAR
Дадатковая даведка: --
Дарафейчук Ірына нарадзілася ў 1969 годзе на Брэстчыне. Жыве i працуе ў Полацку. Скончыла Віцебскі дзяржаўны педінстытут, выкладае інфарматыку ў Полацкай нацыянальнай гімназіі. З вершамі маладой паэтэсы чытачы знаёмы па шматлікіх публікацыях у мясцовым i рэспубліканскім друку. Не дужа часта вершы Ірыны Дарафейчук можна напаткаць у беларускіх літаратурных часопісах i газетах, але кожная такая публікацыя неабвержна сведчыць: у нацыянальную паэзію ідзе таленавіты чалавек. Пра сябе i сваю творчасць паэтэса ў інтэрв'ю "Чырвонай змене" сказала: "Я ўсюды i нідзе. З yciмi i ў сабе. Асабліва цяпер. Я на раздарожжы. Думаю пра тое, што трэба дзесьці спыніцца. Памятаеце пра вечную спрэчку фізікаў i лірыкаў? А калі гэта вечная спрэчка ў тваёй душы?" Пытанне ёсць, i на яго Ірына Дарафейчук спрабуе знайсці адказ — матэматычна дакладны i метафарычна прыгожы. Так ці інакш яе паэтычная кніга "Сцяблінка на лязе" абяцае яркую ўдачу аўтару i эстэтычную насалоду чытачам. (В. Гардзей)
Каталёг: Kamunikat.org | EEDC
Дарафейчук Ірына нарадзілася ў 1969 годзе на Брэстчыне. Жыве i працуе ў Полацку. Скончыла Віцебскі дзяржаўны педінстытут, выкладае інфарматыку ў Полацкай нацыянальнай гімназіі. З вершамі маладой паэтэсы чытачы знаёмы па шматлікіх публікацыях у мясцовым i рэспубліканскім друку. Не дужа часта вершы Ірыны Дарафейчук можна напаткаць у беларускіх літаратурных часопісах i газетах, але кожная такая публікацыя неабвержна сведчыць: у нацыянальну... Болей »