Дубавец Сяргей

Сёньня Дзень народзінаў адзначае Сяргей Дубавец.

Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка Kamunikat.org зычыць здароўя – перадусім; добрага настрою – не толькі ў гэты дзень; цёплага сонейка ў кожную пару году, дабрыні і разуменьня блізкіх, творчых палётаў і зьдзяйсьненьня мараў.

Калеснік Уладзімір

Памятаем...

Гэты дзень у гісторыі запісаўся тым, што ў 1922 годзе на сьвет зьявіўся Талент – Уладзімір Калеснік. Па Таленце заўсёды застаецца памяць, якую нам наканавана захаваць.

Коваль Вольга, Узаемасувязі беларускай і ўкраінскай дыяспар у міжваенны перыяд

Узаемасувязі беларускай і ўкраінскай дыяспар у міжваенны перыяд

Коваль Вольга

Месца выхаду: Мінск

Дата выхаду: 2012

Выдавец: РІВШ

Памеры: 314 с.

ISBN: 978-985-500-523-1

Катэгорыя: Гісторыя; Культура

Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: BTH — [3666]

УДК: 947.6

У манаграфіі падрабязна апісаны працэсы эміграцыі, асаблівасці сацыяльнай адаптацыі эмігрантаў, дзейнасць партый і грамадскіх арганізацый замежжа, прааналізаваны агульныя тэндэнцыі эміграцыйных працэсаў з тэрыторыі Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны, даследаваны асноўныя кірункі беларуска-ўкраінскіх узаемасувязей дыяспар у міжваенны перыяд. Міжэтнічныя адносіны эмігрантаў разглядаюцца праз грунтоўны аналіз міжваеннай эканамічнай і палітычнай хвалі. Адрасуецца гісторыкам, даследчыкам мінулага беларускай і ўкраінскай дыяспар, спецыялістам па гісторыі эміграцыі.

Каталёг: BTH

Толькі ў бібліятэцы Беларускага Гістарычнага Таварыства (папяровы асобнік)

Варта пазнаёміцца:

pdf
Коваль Вольга, Перыядычныя выданні беларускай дыяспары як гістарычная крыніца (1939—1960 гг.)

Перыядычныя выданні беларускай дыяспары як гі...

Коваль Вольга

Дзейнасць беларускіх эмігрантаў на працягу ХХ ст. была шырокай і разнастайнай. Выданне газет і часопісаў адыгрывала ў гэтай дзейнасці важную ролю, бо аб’ядноўвала розныя асяродкі беларускіх эмігрантаў. Неабходна падкрэсліць, што ацэнка дзейнасці эмігрантаў застаецца на сённяшні дзень неадназначнай. Вывучэнне гэтай тэматыкі распачалося толькі на пачатку 90-х гадоў. Нягледзячы на тое, што была праведзена вялізарная праца па даследаванні г... Болей »